Перайсці да зместу

Таццяна Анатолеўна Ратабыльская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Анатолеўна Ратабыльская
Дата нараджэння 28 студзеня 1959(1959-01-28) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці тэатразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (1988)
Альма-матар
Член у

Таццяна Анатолеўна Ратабыльская (нар. 28 студзеня 1959, Мінск)  — беларускі тэатразнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1988).

Скончыла ў 1978 годзе Мінскае музычнае вучылішча, у 1983 годзе — Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. 3 1987 года працавала ў Саюзе тэатральных дзеячаў Беларусі, з 1989 года выкладала ў Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1999 года рэдактар аддзела тэатра газета «Культура».

3 2000 года за мяжой.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1991 года.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Работы асвятляюць праблемы сучаснага тэатральнага працэсу: тыпалогія мастацкіх форм, сучасная беларуская і замежная драматургія, пошукі драматычных і лялечных тэатраў і інш.

  • «Спыніся, імгненне…»: Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў. Мн., 2000.

Зноскі