Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў
Заснаваны 1779
Сайт rgisi.ru

Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў» (руск.: Российский государственный институт сценических искусств) — расійская вышэйшая навучальная ўстанова, якая навучае тэатральным спецыяльнасцям. Уваходзіць у Саюз еўрапейскіх тэатральных школ і акадэмій.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядзе сваю гісторыю ад Пецярбургскай Тэатральнай школы розных спецыяльнасцей, створанай у 1779 годзе на базе Танцавальнай школы. у XIX стагоддзі — Санкт-Пецярбургскае Імператарскае тэатральнае вучылішча. У 1918 г. на аснове Драматычных курсаў, заснаваных у 1888 г., народны камісар асветы А. В. Луначарскі падпісаў пастанову аб арганізацыі Школы акцёрскага майстэрства (ШАМ). Гэта была першая тэатральная навучальная ўстанова, створаная савецкай уладай. У 1922 годзе Школа акцёрскага майстэрства была аб’яднана з Курсамі майстэрства сцэнічных пастановак (Курмасцэп пры Наркампрасе), Інстытутам рытму, Драматычнай школай Сорабіс і Харэаграфічным тэхнікумам у адзіную ўстанову — Інстытут сцэнічных мастацтваў (ІСМ).

У 1926 годзе ІСМ быў перайменаваны ў Тэхнікум сцэнічных мастацтваў (ТСМ). У 1936 годзе ТСМ аб’яднаны з сярэднімі тэатральнымі навучальнымі ўстановамі пры ленінградскіх тэатрах у Цэнтральнае тэатральнае вучылішча (ЦТВ). З 1939 — Ленінградскі дзяржаўны тэатральны інстытут.

У 1948 годзе інстытуту прысвоена імя А. М. Астроўскага. З 1962 года пры інстытуце адкрыты Вучэбны тэатр «На Махавой».

У 1984 годзе інстытуту было прысвоена імя М. К. Чаркасав. У 1990 годзе навукова-даследчы аддзел выдзелены ў Расійскі інстытут мастацтвазнаўства.