Таццяна Анатольеўна Аўтухова
Таццяна Анатольеўна Аўтухова | ||
| ||
---|---|---|
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 24 верасня 1965 (55 гадоў) | |
Узнагароды |
Таццяна Анатольеўна Аўтухова (нар. 24 верасня 1965, в. Застадолле, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 24 верасня 1965 года ў в. Застадолле Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання».
Працавала настаўніцай у сярэдняй школе № 21 г. Віцебска, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў сярэдніх школах № 24 і № 32 г. Віцебска, дырэктарам сярэдняй школы № 45 г. Віцебска.
Выбіралася дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 26 і 27 скліканняў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Мае дачку.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Зноскі
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Нарадзіліся 24 верасня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
- Асобы
- Педагогі Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання