Таццяна Мікалаеўна Грабар
Таццяна Мікалаеўна Грабар | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 жніўня 1957 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Таццяна Мікалаеўна Грабар (нар. 4 жніўня 1957, г. Александрыя, Кіраваградская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1979 годзе Куйбышаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя А. І. Мікаяна. У 1979—1983 гадах працавала архітэктарам-праектыроўшчыкам Інстытута «Камчацкграмадзянпраект» у Петрапаўлаўску-Камчацкім; у 1983—1983 гадах у «Камчацкбудзе». У 1986—1992 гадах знаходзілася ў складзе сям’і ваеннаслужачага ў групе Савецкіх войскаў у Германіі. У 1992—1994 гадах архітэктар-праектыроўшчык Гродзенскага творчага будаўніча-вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Альянс-Арт»; у 1999—2000 гадах майстар-прараб; у 1996—1998 гадах архітэктар-дызайнер 1 катэгорыі праектна-вытворчага прадпрыемства «Тэктон» у Гродне; у 2002—2004 гадах архітэктар 1 катэгорыі, у 2004—2008 - галоўны архітэктар праектаў трэста «Гроднагарбуд», у 2007—2008 гадах ізноў у «Тэктоне», у 2008—2012 гадах ізноў у «Гроднагарбудзе». Індывідуальны прадпрымальнік, кіраўнік адукацыйных курсаў «Дызайн інтэр’ера».
Член Саюза архітэктараў Беларусі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы ў Гродне: Рэканструкцыя хірургічнага корпуса дзіцячай абласной клінічнай бальніцы па вул. Астроўскага; інтэр’ер рэстарана «Рэтра-піца» па вул. Савецкай, 22; распрацоўка мэблі бара «Карчма»; распрацоўка інтэр’ера гарвыканкама па вул. Горкага, 72; рэканструкцыя фасадаў крамы «Каскад» па вул. Паповіча; уваходная група будынка дзіцячай спартыўнай школы імя Вольгі Корбут па вул. Ажэшка ў г. Гродна; прыватныя інтэр’еры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грабарь Татьяна Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 4 жніўня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Александрыі (Кіраваградская вобласць)
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Гродна