Таццяна Рымская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Рымская
Дата нараджэння III стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 226
Месца смерці
Шануецца каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі
У ліку мучанік
Дзень памяці 25 студзеня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святая Таццяна (лац.: Tatiana, грэч. Τατιανὴ) — раннехрысціянская мучаніца, якая шануецца праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі. Дачка рымскага праконсула, набожнага хрысціяніна, які таемна прыняў хрысціянства. Была страчана ў 225 годзе (па іншых дадзеных у 226 або 230 годзе) пасля адмовы вярнуцца да паганскай веры.

З любові да Ісуса дзяўчына пастанавіла жыць у дзявоцтве. Пасля стала адной з прысвечаных Богу жанчын-дыяканес Рымскай Царквы, якія служылі людзям справамі міласэрнасці.

Паводле царкоўных паданняў, прэфект Рыма Ульміян, даведаўшыся, што Таццяна з'яўляецца хрысціянкай, спачатку спрабаваў угаварыць маладую і вельмі прыгожую дзяўчыну да адступніцтва ад Хрыста, каб зберагчы яе ад смерці. Але Таццяна не адраклася ад хрысціянскай веры. Тады раз'юшаны прэфект загадаў мучыць дзяўчыну рознымі спосабамі, але Бог цудам вяртаў ёй здароўе. Тады Таццяне адсеклі галаву. Разам з дачкой загінуў і бацька, які таксама адважна вызнаў сваю веру ў Хрыста. Усе рымскія салдаты, якія мучылі Таццяну па загадзе ўладаў Рыма, таксама пасля адракліся ад сваёй паганскай веры, пакаяліся і прынялі хрысціянства.

У праваслаўнай царкве дзень памяці адзначаецца 25 студзеня.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]