Перайсці да зместу

Таццяна Сяргееўна Берлін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Сяргееўна Берлін
Краіны:
Дата нараджэння: 9 красавіка 1977(1977-04-09)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэння:
Званне: жаночы міжнародны майстар[d][1]
Актуальны рэйтынг: 2 127 (сакавік 2021)[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таццяна Сяргееўна Берлiн (дзявочае Мартынюк; нар. 9 красавіка 1977, г. Кобрын, Брэсцкая вобласць)  — беларуская шахматыстка.

Нарадзілася ў сям’і служачых. У 1999 годзе скончыла матэматычны факультэт БрДУ па спецыяльнасці «Матэматыка» з наданнем кваліфікацыі «Настаўнік матэматыкі, інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі».

У 1999—2000 гадах — трэнер па шахматах спартыўнай школы г. Кобрына. У 2000 годзе пачала працаваць інжынерам-праграмістам кафедры інфарматыкі і прыкладной матэматыкі і, адначасова, асістэнтам па сумяшчэнню. З 2007 года з’яўляецца выкладчыкам кафедры інфарматыкі і прыкладной матэматыкі, з 2012 года — выкладчыкам кафедры прыкладной матэматыкі i тэхналогiй праграмавання БрДУ. Са студзеня па май 2013 года без адрыву ад вытворчасці прайшла курс «Английский язык для математиков и программистов» у адукацыйным цэнтры «Нью-Тон». З 2011 года па 2013 год — намеснік дэкана матэматычнага факультэта па выхаваўчай працы.

Трэніруе студэнцкую зборную ўніверсітэта па шахматах. У 2000 годзе выканала норму майстра спорту, а ў 2001 годзе — міжнароднага майстра па шахматах. У 2006 годзе на Сусветнай шахматнай алімпіадзе (г. Турын, Італія) у складзе нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь выйграла алімпійскае золата на 4 дошцы сярод жанчын. Неаднаразова перамагала і станавілася прызёрам ў першынствах і чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь, міжнародных спаборніцтвах[3].

Зноскі