Таўроўскае сельскае паселішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таўроўскае сельскае паселішча
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 5 068 чал. (1 студзеня 2018)[2]

Таўроўскае сельскае паселішча — муніцыпальнае ўтварэнне ў Белгародскім раёне Белгародскай вобласці Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Таўрова.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля рэвалюцыі ў 1929 годзе пачынаецца «новая гісторыя вёскі», жыццё перабудоўваецца на зусім іншы лад. Утвораны калгас імя Сталіна, які праіснаваў аж да 1941 года, пакуль Таўрова не занялі фашысцкія акупанты. Баі за вызваленне вёскі вяла 94 Гвардзейская ордэна Суворава Чырванасцяжная дывізія. 9 лютага вораг быў выбіты з Таўрова, але ненадоўга. 18 сакавіка 1943 года немцы зноў занялі сяло, і толькі 7 жніўня 1943 года яно было канчаткова вызвалена. Даніна павагі загінулым — брацкая магіла ў цэнтры вёскі.

У наступныя гады ідзе актыўнае аднаўленне гаспадаркі, наладжваецца культурнае жыццё. Сярод жанчын, на якіх лягла асноўная праца па аднаўленні, — Хахлова Анастасія Максімаўна, якая ў 1951 годзе была старшынёй сельскага савета.

У 1951—1953 гадах адбываецца аб’яднанне сельсаветаў, выкліканае ўзбуйненнем калгасаў, і калгас імя Сталіна пераназываецца ў калгас «Па шляху Ільіча», на чале яго стаіць Герой Савецкага Саюза Анатоль Ягоравіч Ачкасаў. У 1965 годзе частка земляў калгаса адыходзіць Пладаягоднаму саўгасу.

1974 год уносіць свае змены: Таўроўскі сельсавет перастае існаваць і Таўрова цяпер адносіцца да Дубаўскага сельсавета. І толькі ў 1994 годзе Таўроўскі сельавет быў зноўку ўтвораны. 1 студзеня 1995 года Адміністрацыя Таўроўскага сельскага паселішча пераносіцца з п. Дубовае ў с. Таўрова. У гэты час адбываюцца кардынальныя перамены ў жыцці вёскі: утвараюцца і пачынаюць актыўна забудоўвацца 5 новых мікрараёнаў. Расце і колькасць жыхароў, у асноўным, за кошт перасяленцаў з рэспублік былога Савецкага Саюза.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]