Белгародскі раён
Белгародскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 30 ліпеня 1928 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
172 м | ||||
Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Белгародскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) ў Белгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Майскі (дэ-факта частка органаў дзяржаўнай улады знаходзіцца ў Белгарадзе).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мяжуе на захадзе з Барысаўскім, на поўначы — з Якаўлеўскім і Карачанскім, на ўсходзе — з Шабекінскім раёнамі вобласці, на поўдні — з Харкаўскай вобласцю Украіны. Тэрыторыя раёна — 1400 км², уяўляе сабой прыўзнятую раўніну (каля 200 м над узроўнем мора), на якой знаходзяцца таксама паўднёва-заходнія адгор’і Арлоўска-Курскага плато Сярэднярускага ўзвышша.
Цэнтр раёна — пасёлак Майскі — мае толькі аўтобусную сувязь з абласным цэнтрам Белгарадам. З 1986 года да 15 ліпеня 2014 года меў таксама і тралейбусную сувязь з Белгарадам. У 1986 годзе быў запушчаны прыгарадны маршрут № 15 «Стадыён — пасёлак Майскі», які злучыў з горадам не толькі пасёлак маладых навукоўцаў і сельскагаспадарчых студэнтаў, але і некалькі сёлаў Белгародскага раёна — Краснае, Балхавец, Рэпнае і Бруднае і стаў другім па даўжыні прыгарадным маршрутам у Расіі. Але ж пастановаю адміністрацыі горада Белгарада ад 14 мая 2014 года маршрут быў скасаваны.
Найбуйнейшая рака — Северскі Данец, прыток Дона. Яго найбольш значныя прытокі — Вязёлка, Таплінка і Разуменка. Усе гэтыя рэкі ўпадаюць у Северскі Данец непасрэдна на тэрыторыі Белгародскага раёна. Прыток Вуда ўпадае ў Северскі Данец у Харкаўскай вобласці Украіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раён утвораны 30 ліпеня 1928 года з цэнтрам у Белгарадзе ў складзе Белгародскай акругі Цэнтральна-чарназёмнай вобласці. З 13 чэрвеня 1934 года — у складзе Курскай вобласці, з 6 студзеня 1954 года — у складзе Белгародскай вобласці. Калі горад Белгарад стаў абласным цэнтрам, яго вывелі са складу Белгародскага раёна. У 1963 годзе ў яго абшар уключылі тэрыторыю скасаванага Акцябрскага раёна. 1 лютага 1963 года быў утвораны Белгародскі сельскі раён[4].
З 1 студзеня 2006 года адпаведна з Законам Белгародскай вобласці[5] і законам Белгародскай вобласці[6] муніцыпальнае ўтварэнне «Белгародскі раён» атрымала статус муніцыпальнага раёна з цэнтрам у пасёлку Майскі. На тэрыторыі раёна ўтвораны дваццаць чатыры муніцыпальныя ўтварэнні: тры гарадскія і дваццаць адно сельскае паселішча.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]- Цяплічны комплекс «Белгарзеленгас» плошчай 1 га штогод вырабляе 1,4 млн руж і 4,5 млн іншых раслін, неабходных для азелянення Белгарада[7].
- Найбуйнейшыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы
- калгас імя Горына;
- птушкагадоўчая гаспадарка ТАА «Белгранкорм»;
- птушкагадоўчая гаспадарка ЗАТ «Белгародскі бройлер»;
- Племзавод «Разуменскі»;
- ВВГ «Белгародскае».
- Прадпрыемствы харчовай прамысловасці
- Дзмітратаранаўскі цукровы завод;
- Вясёлалопанскі спіртавы завод;
- прадпрыемства «Белыя горы» (вытворца мінеральнай вады «Майская Хрустальная»);
- ЗАТ «Мелстром»;
- хлебакамбінат «Залаты колас».
Культура
[правіць | правіць зыходнік]- У пасёлку Дубовы Белгародскага раёна расце знакаміты дуб з дыяметрам ствала ў два метры, узростам больш за 370 гадоў. Лічаць, што гэты дуб пасаджаны князем Рамаданаўскім і гетманам Багданам Хмяльніцкім у гонар уз’яднання Украіны з Расіяй. Дрэва аб’яўлена помнікам прыроды[8].
- Манастырскі лес (раней урочышча Лог[9]) — паводле падання, у канцы XII стагоддзя ў лесе была знойдзена Корсунская ікона Божай Маці. У лесе, каля крыніцы, якая лічыцца месцам атрымання святыні, пабудавалі капліцу, разбураную за савецкім часам[8]. У 1995 годзе капліцу аднавілі[10].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Указ Президиума ВС РСФСР от 01.02.1963 . www.libussr.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2018. Праверана 22 мая 2018.
- ↑ Закон Белгородской области от 20.12.2004 № 159 «Об установлении границ муниципальных образований и наделении их статусом городского, сельского поселения, городского округа, муниципального района» . Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Закон Белгородской области от 04.03.2005 № 171 "О внесении изменений в закон Белгородской области «Об установлении границ муниципальных образований и наделении их статусом городского, сельского поселения, городского округа, муниципального района»"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 27 верасня 2014.
- ↑ Белгородские энергетики подключили к сетям теплицы для роз и хвойных растений . belpressa.ru (14 ноября 2014 г. 17:20:30). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2014. Праверана 26 снежня 2014.
- ↑ а б Белгородский район//Энциклопедия «Вокруг света» . Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011.
- ↑ Монастырский лес(недаступная спасылка)
- ↑ Часовня Корсунской иконы Божией Матери. Город Белгород. Монастырский лес.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2013.