Таўрова
Сяло
Таўрова
| ||||||||||||||||||||||||||||
Таўрова — сяло ў Белгародскім муніцыпальным раёне Белгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр Таўроўскага сельскага паселішча ў складзе Белгародскага раёна.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сяло Таўрова размешчана за 10 км ад раённага і абласнога цэнтра — Белгарада; з паўночнага захаду знаходзіцца пасёлак Дубовае, з паўднёвага ўсходу — сяло Нікольскае; на ўсход — за 5 км ад вёскі — Белгародскае вадасховішча. Мясцовасць раўнінная; у наваколлях шыракалістыя лясы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню паселішча згадваецца як вёска ў прыватным валоданні ў канцы XVIII стагоддзя.
Паводле дакумента ад 1792 года, які захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Курскай вобласці[1], вёскай Таўрова Бяссонаўскай воласці Белгародскага павета валодаў белгародскі памешчык капітан Юрый Выродаў, прадстаўнік старажытнага дваранскага роду. У вёсцы на 1792 год — 15 двароў, колькасць жыхароў 121 чалавек, з іх 62 мужчыны і 59 жанчын. Плошча сядзібы — 11 дзесяцін, 668 сажняў, раллі — 257 дзесяцін, 1136 сажняў; у апісанні таксама сказана: «… сажалка, зямля чарназём, ураджай збожжа лепшы, пакосы пасрэдныя, лес дрывяны, чаркасы на раллі».
У пачатку XIX стагоддзя вёска (слабада) Таўрова належала белгародскім памешчыкам братам Рабініным, а ў 1827 годзе маёнтак (з зямлёй і сялянамі), набыў кіраўнік адміністрацыйнай улады павятовага цэнтра — белгародскі гараднічы Мікалай Фаміч Гаваруха-Отрак (1785 — пасля 1858 гг.).
Паводле звестак Статыстычнага камітэта на 1862 г., значыцца: «Курскай губ. — II. Павет Белгарадскі. — стан 2. Таўрова, вёска, у прыватным валоданні, пры сажалцы; адлегласць ад павятовага цэнтра — 9 вёрст, ад станавой кватэры — 8 вёрст; колькасць двароў — 24, колькасць жыхароў мужчынскага полу — 149 чал., жаночага — 174 чал. Праваслаўная царква 1 (адна)».
Паводле звестак Земскага падворнага перапісу 1884 года: «у вёсцы Таўровая колькасць двароў — 62, жыхароў 221 чал., у тым ліку 125 чал. муж. полу, 96 чал. жаночага; пісьменных 3 муж. з трох сем’яў і хлопчык-навучэнец (школа ў 7 вёрстах); зямельны надзел 150,5 дзесяціны „сугліністага чарназёму ў 2-х асабняках“, у тым ліку 129 дзес. сядзібнай і ворнай зямлі, сенакоснай — 15 дзес., выгану — 6, 5 дзес.; у сялян — 103 працоўныя кані (з 45 жарабятамі), 73 каровы (з 30 цялятамі), 91 авечка, 16 свіней, 6 гаспадароў трымалі пчол (113 вуллёў); у вёсцы 3 прамысловыя ўстановы».
Праваслаўныя жыхары вёскі Таўровай значыліся прыхаджанамі Канстанцінаўскай царквы (у імя роўнаапостальнага Канстанціна) старажытнага белгародскага сяла Рэпнага (былое Чавусаўка). У самой жа вёсцы Таўрова была капліца, пры якой размяшчаліся мясцовыя могілкі.[2][3].[4][5].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ГАКО. Фонд. 621. Опись 3. Дело 1385)
- ↑ govoruho-otroki.doc — Просмотр документов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2017. Праверана 24 студзеня 2016.
- ↑ Ю. Н. ГОВОРУХО-ОТРОК (1854—1896) Архівавана 5 сакавіка 2016. Сайт Тавровского поселения
- ↑ Списки населённых мест Курской губернии на 1862 год. Архівавана 17 лістапада 2019. — СПб., 1867. — С. 25
- ↑ Таврово(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2016. Праверана 2 студзеня 2016.