Твероў
Выгляд
| Твероў | |
|---|---|
| ісл. Þverá | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 20 км |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
|
|
|
Твероў (ісл.: Þverá, літаральна: прыток) — рака ў Ісландыі.
Рака бярэ свой пачатак з ракі Маркарфлёўт, дзе апошняя падзяляецца на два рукавы. Для перасцярогі ад паводак ў месцы, дзе Твероў адгаліноўваецца ад Маркарфлёўт пабудавана дамба. Твероў мае даўжыню каля 20 км.
Самы вялікі прыток (правы) — Усходняя Ранга (ісл.: Eystri-Rangá). Праз 6 км пасля ўпадзення Усходняй Рангі, Твероў злучаецца з Заходняй Рангай (ісл.: Ytri Rangá) і разам яны ўтвараюць раку пад назвай Хоўльсаў (ісл.: Hólsá). Хоўльсаў праз 11 км упадае ў Атлантычны акіян.