Дэвід Боўі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэвід Боўі
David Bowie
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Дэвід Роберт Джонс
Дата нараджэння 8 студзеня 1947(1947-01-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 2016(2016-01-10)[1][3][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Краіна Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Жонка Angela Bowie[d] і Іман[8]
Дзеці Duncan Jones[d] і Lexi Jones[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі мастак, аўтар-выканаўца, гітарыст, саксафаніст, кампазітар, кінаакцёр, музычны прадзюсар, аўтар-кампазітар, акцёр, спявак, піяніст, мім, вакаліст, вырабнік, акультыст, рэжысёр музычных кліпаў, кінапрадзюсар, калекцыянер мастацтва
Гады актыўнасці з 1964
Пеўчы голас барытон
Інструменты саксафон[4], гітара, фартэпіяна, вакал[d][4], клавішныя музычныя інструменты[d], ARP 2500[d], музычная клавіятура[d][4] і ударная ўстаноўка[5]
Жанр рок
глэм-рок
арт-рок
поп-рок
соўл
Псеўданімы Дэвід Боўі
Калектывы Tin Machine
The Spiders from Mars
Супрацоўніцтва Тоні Вісконці
Мік Джагер
Мік Ронсан
Ігі Поп
Лу Рыд
Джон Ленан
Карлас Аламар
Элвіс Прэслі
Браян Іна
Queen
Ціна Цёрнер
Рыўз Гэбрэлс
Pet Shop Boys
Трэнт Рэзнар
Placebo
Лэйблы RCA (19721985)
EMI
Virgin Records
ISO
Columbia Records
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Дэвід Боўі (англ.: David Bowie [ˈboʊ.iː][10], сапраўднае імя Дэвід Роберт Джонс, англ. David Robert Jones; 8 студзеня 1947, Лондан10 студзеня 2016) — брытанскі рок-музыкант, вакаліст, кампазітар, мастак, акцёр, прадзюсар, аўтар песень. На працягу пяцідзесяці гадоў займаецца музычнай творчасцю і часта мяняе імідж, таму яго называюць «хамелеонам рок-музыкі». Пры гэтым Боўі ўдаецца захоўваць уласны вядомы стыль, паспяхова сумяшчаючы яго з актуальнымі музычнымі напрамкамі. Боўі лічыцца наватарам, у прыватнасці, дзякуючы сваім работам 1970-х гадоў. Ён аказаў уплыў на многіх музыкантаў, вядомы сваім характэрным голасам і інтэлектуальнай глыбінёй створаных ім работ.

Выпусціўшы ў першыя гады сваёй дзейнасці альбом «David Bowie» і некалькі сінглаў, Дэвід Боўі тым не менш стаў вядомы шырокай публіцы толькі ўвосень 1969 года, калі яго песня «Space Oddity» дасягнула першай пяцёркі у брытанскім хіт-парадзе. Пасля трох гадоў эксперыментаў ён ізноў з’явіўся на публіцы ў 1972 годзе падчас росквіту глэм-рока, стварыўшы яскравы, андрагінны вобраз персанажа па імі Зігі Стардаст. Яго хіт-сінгл «Starman» са знакамітага альбома «The Rise and Fall of Ziggy Stardust and the Spiders from Mars» увайшоў у першую дзясятку хіт-параду Вялікабрытаніі. У перыяд адносна нядоўгага выкарыстання вобраза Зігі Стардаста Боўі часта ўжываў музычныя інавацыі і незвычайныя візуальныя пастаноўкі.

У 1975 годзе Боўі дамогся першага буйнога поспеху ў Амерыцы з сінглам нумар адзін «Fame», напісаным у суаўтарстве з Джонам Ленанам, і хіт-альбомам «Young Americans», стыль якога спявак апісаў як «пластыкавы соўл» (англ.: plastic soul). Гук альбома ўяўляе сабой радыкальны зрух у музычным стылі Боўі, які першапачаткова адштурхнуў многіх брытанскіх фанатаў спевака[11]. Затым ён апраўдаў чаканні свайго лэйбла і амерыканскіх прыхільнікаў, выпусціўшы мінімалісцкі альбом «Low» (1977) — першы з трох дыскаў так званай «Берлінскай трылогіі Боўі», запісаных сумесна з Браянам Іна на працягу наступных двух гадоў. Усе тры альбома ўвайшлі ў пяцёрку лепшых хіт-параду Вялікабрытаніі і на доўгі час набылі вельмі станоўчыя водгукі крытыкаў.

Пасля няўстойлівага камерцыйнага поспеху ў канцы 1970-х гадоў Боўі зноў з’явіўся на першым месцы ў брытанскіх чартах у 1980 годзе з сінглам «Ashes to Ashes» і альбомам «Scary Monsters (and Super Creeps)». У 1981 годзе ён разам з гуртам «Queen» запісаў «Under Pressure» — яшчэ адзін сінгл, які дабраўся да вяршыні брытанскага чарта. Новы пік камерцыйнага поспеху Боўі прыйшоўся на 1983 год, у якім быў выпушчаны альбом «Let’s Dance», уключалы такія хіты, як «Let's Dance», «China Girl» і «Modern Love». На працягу 1990-х і 2000-х гадоў Боўі працягвае эксперыментаваць з музычнымі жанрамі, у тым ліку іграючы ў стылях белы соўл, індастрыял, AOR і джангл. Яго апошнім студыйным альбомам стаўся «Blackstar», выпушчаны ў 2016 годзе, у два дні перад смерцю музыканта.

У 2000 годзе штотыднёвік «New Musical Express» праводзіў апытанне сярод музыкантаў розных стыляў і кірункаў. Пытанне было толькі адно: «Які музыкант аказаў найбольшы ўплыў на Вашу ўласную творчасць?» Па выніках апытання самым уплывовым музыкантам стагоддзя быў прызнаны Дэвід Боўі[12]. Боўі дабіўся прызнання ў тым ліку і як кінаакцёр; сярод самых вядомых яго роляў — іншапланецянін Томас Джэром Ньютан у «Чалавеку, які зваліўся на Зямлю» (узнагароджаны амерыканскай кінапрэміяй «Сатурн»), вампір Джон у «Голадзе», кароль гоблінаў Джарэт  (англ.) у «Лабірынце».

У 2002 годзе ў апытанні BBC «100 найвялікшых брытанцаў» Боўі заняў 29-е месца. На працягу сваёй кар’еры ён прадаў больш за 136 мільёнаў пласцінак, і тым самым увайшоў у дзясятку самых паспяховых артыстаў у гісторыі папулярнай музыкі Вялікабрытаніі. Шэсць яго альбомаў уваходзяць у спіс «500 найвялікшых альбомаў усіх часоў» па версіі часопіса «Rolling Stone» (прычым першыя тры з іх выйшлі запар у перыяд з 19721973, астатнія тры — у 19761977 гады). У 2004 годзе часопіс «Rolling Stone» паставіў яго на 39-е месца ў спісе «100 найвялікшых выканаўцаў рок-музыкі ўсіх часоў»[13] і на 23 месца ў спісе «100 найвялікшых вакалістаў усіх часоў»[14].

Памёр ад раку ва ўзросце 69 гадоў.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • David Bowie (1967)
  • David Bowie (1969)
  • The Man Who Sold the World (1970)
  • Hunky Dory (1971)
  • The Rise and Fall of Ziggy Stardust and the Spiders From Mars (1972)
  • Aladdin Sane (1973)
  • Pin Ups (1973)
  • Diamond Dogs (1974)
  • Young Americans (1975)
  • Station to Station (1976)
  • Low (1977)
  • "Heroes" (1977)
  • Lodger (1979)
  • Scary Monsters (And Super Creeps) (1980)
  • Let's Dance (1983)
  • Tonight (1984)
  • Never Let Me Down (1987)
  • Black Tie White Noise (1993)
  • The Buddha of Suburbia (1993)
  • Outside (1995)
  • Earthling (1997)
  • Hours (1999)
  • Heathen (2002)
  • Reality (2003)
  • The Next Day (2013)
  • Blackstar (2016)

Зноскі

  1. а б в David Bowie dies of cancer aged 69BBC Online, 2016. Праверана 11 красавіка 2016.
  2. Sweeting A. David Bowie obituaryThe Guardian, 2016. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 24 студзеня 2017.
  3. David Bowie, Rock and Roll Chameleon, Dies at 69 Праверана 11 студзеня 2016.
  4. а б в Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
  5. Montreux Jazz Festival Database Праверана 29 верасня 2020.
  6. а б (unspecified title) Праверана 31 студзеня 2019.
  7. https://www.biography.com/people/david-bowie-9222045
  8. http://www.biography.com/people/iman-9542466
  9. http://www.ravensbourne.ac.uk/discover-ravensbourne/
  10. How to say: Bowie(недаступная спасылка). Magazine Monitor. BBC News (8 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2011. Праверана 22 November 2008.
  11. Carr & Murray (1981): pp.68-74
  12. NME poll places Bowie as most influential artist of all-time
  13. 100 Greatest Artists: David Bowie (англ.). Rolling Stone Issue 946. Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 18 лютага 2011.
  14. 100 Greatest Singers: David Bowie (англ.). Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 18 лютага 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Buckley,, David (2000) [First published 1999]. Strange Fascination — David Bowie: The Definitive Story. London: Virgin. ISBN 075350457X.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: залішняя пунктуацыя (link)
  • Buckley, David. David Bowie: Complete Guide to His Music. — Omnibus, 2004.
  • Charles Shaar Murray,, Roy Carr, (1981). Bowie: An Illustrated Record. New York: Avon. ISBN 0380779668.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: залішняя пунктуацыя (link)
  • Pegg,, Nicholas (2004) [First published 2000]. The Complete David Bowie. London: Reynolds & Hearn. ISBN 1903111730.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: залішняя пунктуацыя (link)
  • Picaud, Loic. David Bowie et le rock dandy. — Hors-Collection, 2007.
  • Robin, Pierre. David Bowie: Du provocateur au seducteur ultramoderne. — Paris: B. Giovanangeli, 2005. — 252 p. — ISBN 2-909034-76-3.
  • Sanford, Christopher. Bowie: Loving the Alien. — Da Capo Press, 1998.
  • Seabrook, Thomas Jerome. Bowie in Berlin: A New Career in a New Town. — Jawbone Press, 2008.
  • Soligny, Jerome. — David Bowie.
  • Spitz, Marc. Bowie: A Biography. — Crown Publishers, 2009.
  • Thompson, Dave. — Hallo Spaceboy: The Rebirth of David Bowie. — Ecw Press, 2006.
  • Tremlett, George. — David Bowie: Living on the Brink. — Carroll and Graf, 1997.
  • Ungemuth, Nicolas. — David Bowie. — Librio, 1999.
  • Waldrep, Shelton. Phenomenology of Performance // The Aesthetics of Self-Invention: Oscar Wilde to David Bowie. — University of Minnesota Press, 2004.
  • Welch, Chris. David Bowie: We Could Be Heroes: The Stories Behind Every David Bowie Song. — Da Capo Press, 1999.
  • Wilcken, Hugo. 33?: David Bowie's. — Low, Continuum, 2005.
  • Moonage Daydream: the life and times of Ziggy Stardust; photos by Mick Rock — textes by David Bowie. — Genesis Publications, 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Дэвіда Боўі