Дэвід Лінч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэвід Лінч
David Lynch
David lynch.jpg
Імя пры нараджэнні: Дэвід Кіт Лінч (англ.: David Keith Lynch)
Дата нараджэння: 20 студзеня 1946(1946-01-20)[1][2][…] (73 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Flag of the United States.svg ЗША
Жонка: Mary Sweeney[d]
Дзеці: Jennifer Lynch[d]
Адукацыя:
Прафесія: кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, кампазітар, акцёр агучвання, музыкант, мастак-мультыплікатар, мастак, мантажор, тэлеакцёр, паэт-песеннік, аўтар-кампазітар, кінаакцёр, кінапрадзюсар
Кар'ера: 1966 — дагэтуль
Кірунак: Сюррэалізм, незалежнае амерыканскае кіно
Узнагароды: «Залатая пальмавая галіна» (1990)
IMDb: ID 0000186
www.davidlynch.com
Commons-logo.svg Дэвід Лінч на ВікіСховішчы

Дэвід Кіт Лінч (англ.: David Keith Lynch; нар. 20 студзеня 1946 г.) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, мастак, прадстаўнік амерыканскага незалежнага кінематографа. Лаўрэат прэміі «Залатая пальмавая галіна» (1990) і прыза за рэжысуру (2001) Канскага кінафестывалю, а таксама «Залатога льва» за ўнёсак у сусветны кінематограф (2006).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 студзеня 1946 года ў амерыканскім горадзе Місула, штат Мантана. Бацька — навуковец, працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі ЗША. З маленства Лінч цікавіўся незвычайнымі рэчамі.

Адукацыя. Пачатак творчай кар’еры[правіць | правіць зыходнік]

Праз бацькаву працу сям’я часта пераязджала на новае месца жыхарства, маленькі Лінч вымушаны быў вучыцца ў розных школах. Каб стаць мастаком, у 1965 г. паступае ў Карконскую школу мастацтваў у Вашынгтоне. Яго мастацкія погляды ў значнай ступені сфармаваліся пад уплывам аўстрыйца Оскара Какошкі, захапленне якім на кароткі час прыводзіць мастака-пачаткоўца ў Аўстрыю. Сярод іншых настаўнікаў Лінч называў Ф. Бэкана і Э. Хопера.

У пачатку 1966 г. ён апынуўся ў Філадэльфіі, дзе пачаў займацца ў Пенсільванскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Ходзячы на курсы эксперыментальнага мастацтва, ён адкрывае для сябе анімацыю і здымае сваю першую стужку — «Шэсць хворых мужчын». У 1967 г. ён набывае відэакамеру і стварае свой першы фільм «Алфавіт», у якім сумяшчае мультыплікацыю і кінакадры. Фільм заснаваны на начных жудасах, якія перажыла Пэгі, пляменніца рэжысёравай жонкі. Сама Пэгі выканала ў фільме ролю дзяўчынкі. Гэтая праца ўвайшла ў адзін з альманахаў авангарднага кіно. У 1970 г. ён зрабіў анімацыйную карціну «Бабуля», якая доўжылася 35 хвілін, адрознівалася праніклівым зместам і вельмі прадуманай лініяй апавядання.

«Галава-гумка»[правіць | правіць зыходнік]

Кадр з фільма «Галава-гумка» (акцёр Джэк Нэнс, які праз ўсю 5-гадовую працу над фільмам насіў на галаве экстравагантную прычоску)

У 1971 годзе Дэвід Лінч узяўся за працу над сваім першым поўнаметражным фільмам «Галава-гумка». Сябар дзяцінства Джэк Фікс аказаў яму фінансавую падтрымку. Праца ішла з вялікімі цяжкасцямі, з некалькімі перапынкамі, але была завершана ў 1976 годзе і адразу зрабілася культавай. Фільм уяўляе сабой падарожжа ў чалавечую свядомасць, поўную яскравых, заварожвальных вобразаў. Стэнлі Кубрык пазней назваў гэты фільм адным з сваіх улюбёных і нават прымушаў сваіх акцёраў глядзець яго перад здымкамі фільма «Ззянне» (1980), каб прывесці іх у пэўны псіхалагічны стан.

Набыццё вядомасці[правіць | правіць зыходнік]

Маладога рэжысёра заўважыў Мэл Брукс, на студыі якогда Лінч у 1980 г. паставіў фільм «Чалавек-слон» з удзелам Энтані Хопкінса, Джона Херта, Энн Бэнкрофт і Джона Гілгуда. Новы фільм уганаравалі васьмю намінацыямі на прэмію Оскар, але ён не атрымаў ніводнай, затое яму дастаўся «Сезар» як найлепшаму замежнаму фільму. Галоўны герой, надзвычай брыдкі, паказаны ў фільме больш чалавечным і добрым, чым «нармальныя людзі».

Пасля гэтага Лінчу прапанавалі зняць трэцюю частку эпапеі «Зорныя войны», але ён адмовіўся і пачаў працаваць з новым праектам — экранізацыяй рамана «Дзюна». На жаль, прадзюсары не далі Лінчу самастойна правесці мантаж фільма і кантралявалі працэс здымкі. Фільм, які быў выпушчаны ў 1984 г., не меў поспеху, і пры велізарным на тую пару бюджэце 45 мільёнаў долараў прынёс толькі 27 мільёнаў у пракаце. У гэтай карціне дэбютаваў акцёр Кайл Мак-Лахлен, які вельми ўпадабаўся Лінчу і потым паяўляўся не ў адной ягонай істужцы. Адну з роляў «Дзюны» сыграў музыка Стынг, пасля чаго Лінч пачаў запрашаць рок-зорак на ролі ў сваіх фільмах. Пазней у Лінча зняліся Дэвід Боўі і Мэрылін Мэнсан.

У 1986 г. Лінч зняў «Сіні аксаміт» з Кайлам Мак-Лахленам у галоўнай ролі. Па выхадзе фільма кінакрытыкі загаварылі пра Лінча як пра «нэаварвара», маючы на ўвазе заснаваную ім наватарскую плынь у кінематографе. У 1990 г. з’яўляецца роўд-муві «Дзікія сэрцам» з Нікаласам Кейджам і Лораю Дэрн у галоўных ролях. Не зважаючы на супярэчлівыя ацэнкі кінакрытыкаў, канскае журы на чале з Бернарда Берталучы прысудзіла рэжысёру «Залатую пальмавую галіну».

У пачатку 1990-х зняты Лінчам серыял «Твін Пікс» выклікаў сярод гледачоў гэтак званую «піксаманію», але поўнаметражны псіхадэлічны прыквэл да серыяла («Твін Пікс: Агонь, ідзі за мною», 1992 г.) атрымаў досыць нізкія ацэнкі, збольшага таму (паводле меркавання самога Лінча), што стылістычна ён быў мала звязаны з серыялам.

Фільмы 1990—2000 гг.[правіць | правіць зыходнік]

«Шаша ў нікуды» (1997) падзяліла крытыкаў на два лагеры, першы прыняў кінастужку станощча, а другі назваў яе заняпадам Лінчавай кар’еры. Фільм апавядае нам пра забойцу-шызафрэніка, якога прысудзілі да смяротнага пакарання. Перад смерцю яму здалося, што ён нібыта апынуўся на волі, дзе неўзабаве яго ўцягваюць ў шэраг захапляльных, надзвычайных прыгод.

У вачах крытыкаў з мэйнстрыму Лінча рэабілітаваў фільм «Простая гісторыя» (1999), заснаваны на рэальных падзеях. Праца «Малхоланд Драйв» (2000) адразу зрабілася культавай, і часопіс «Кае дзю Сінэма» назваў яе «найлепшым фільмам дзесяцігоддзя». Сам Лінч растлумачыў змест фільма як «каханне у горадзе сноў». Стужка расказвае пра дзвюх кабет, гісторыя якіх не мае ні пачатку, ні канца. У фільме не зразумела, дзе сон, а дзе рэчаіснасць; не зразумела, хто з герояў сніць гэты сон, а хто толькі сніцца і каго сапраўды не існуе.

Наступны фільм «Унутраная імперыя» зняты на ручную лічбавую камеру даволі прымітыўнай мадэлі. Здымка вялася без гатовага сцэнарыя, збольшага прайшла ў Польшчы.

Дэвід Лінч, 2009

Апошнімі часамі Д. Лінч здымае шмат кароткіх рэкламных ролікаў, а таксама анімацыйныя карціны.

Кароткаметражныя фільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1966 — «Шэсць хворых мужчын» / Six Figures Getting Sick (Six Times)  (анімацыйны)
  • 1968 — «Алфавіт» / The Alphabet
  • 1970 — «Бабуля» / The Grandmother
  • 1974 — «Калека» / The Amputee
  • 1988 — «Каўбой і француз» / The Cowboy and the Frenchman
  • 1990 — «Індустрыяльная сімфонія № 1: мроя разбітых сэрцаў» / Industrial Symphony No. 1: The Dream of the Broken Hearted
  • 2002 — «Цёмны пакой» / Darkened Room
  • 2002 — «Трусы» / Rabbits
  • 2002 — «Краіна доўбняў» / Dumbland
  • 2007 — «Човен» / Boat
  • 2007 — «Абсурд» / Absurda (эпізод кінаальманаха «У кожнага сваё кіно» / Chacun son cinéma)
  • 2010 — «Lady Blue Shanghai» (12-хвілінны ролік для Dior)
  • 2011 — «The 3 Rs» (хвілінны ролік для Венскага фестывалю)
  • 2013 — Idem Paris (8-хвілінны ролік, які паказвае стварэнне літаграфіі ў старадаўняй парыжскай студыі)

Тэлевізійныя серыялы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1990—1991 — «Твін Пікс» / Twin Peaks
  • 1992 — «У жывым эфіры» / On the Air
  • 1993 — «Гатэльны нумар» / Hotel Room

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фільмы Дэвіда Лінча Шаблон:Цвін Пікс