Тканкавая вадкасць
Выгляд
| Тканкавая вадкасць | |
|---|---|
Тка́нкавая ва́дкасць[1], пазаклетачная вадкасць[1] — вадкасць, што запаўняе міжклетачныя прасторы ў тканках і органах жывёл і чалавека.
Адцякае з органаў у лімфатычныя сасуды і ператвараецца ў лімфу. Утрымлівае прадукты абмену рэчываў і рэчывы, якія паступаюць з крыві. Складае 26,5 % масы цела чалавека, каля 45 % вады ў арганізме, разам з крывёй і лімфай утварае ўнутранае асяроддзе арганізма.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тка́нкавая ва́дкасць, пазаклетачная вадкасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 471. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).