Томас Ёнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Томас Ёнік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 сакавіка 1966(1966-03-04)[1][2][…] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, драматург, тэатральны рэжысёр

Томас Ёнік (ням.: Thomas Jonigk; нар. 4 сакавіка 1967, Экернфёрдэ, Германія) — нямецкі драматург.

Вывучаў медыявістыку, навейшую нямецкую літаратуру і тэатразнаўства ў Свабодным універсітэце Берліна.

З заснаваннем тэатральнай групоўкі «Тэатр-Афект» пачынае шчыльнае супрацоўніцтва з рэжысёрам Штэфанам Бахманам. У 1997—1999 — галоўны драматург і рэжысёр Венскага дома акцёра пры Гансе Трацэры. Жыве вольным аўтарам у Берліне.

П'есы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Пра крывава-чырвоныя сонцы, якія заходзяць у нябесным шатры» (Von blutroten Sonnen, die am Himmelszelt sinken)
  • «Ратвейлеры» (Rottweiler, 1994)
  • «Ты павінна падараваць мне ўнукаў» (Du sollst mir Enkel schenken)

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Прэмія Франкфурцкай фундацыі аўтараў (1993)
  • Будучыня драматургіі года, прэмія часопіса «Тэатр сёння» («Theater heute»; 1995)
  • Прэмія інстытута імя Гётэ за п'есу «Ты павінна мне падараваць унукаў» («Du sollst mir Enkel schenken»; 1995)
  • Прэмія крытыкі за выбітнае тэатральнае дасягненне за гэтую ж п'есу (1997)

Зноскі

  1. Thomas Jonigk // filmportal.de — 2005.
  2. Thomas Jonigk // Brockhaus Enzyklopädie