Томас Пірмайр
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 жніўня 1989[1][2] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Аўстрыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Бад-Заўэрбрун | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Томас Пірмайр (ням.: Thomas Piermayr; нар. 2 жніўня 1989, Лінц, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца клуба «Бад-Заўэрбрун».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Томас пачаў кар’еру ў клубе ЛАСК з роднага Лінца, дзе гуляў значны час на пазіцыі абаронцы. У ліпені 2011 падпісаў аднагадовы кантракт з шатландскім «Інвернесам», па заканчэнні сезона вярнуўся ў Аўстрыю, стаўшы іграком «Вінер-Нойштата».
9 ліпеня 2013 года падпісаў кантракт з нарвежскім «Лілестромам», але не здолеў замацавацца ў клубе і па заканчэнні сезона 2013 пакінуў яго. У красавіку 2014 года далучыўся да клуба амерыканскай МЛС «Каларада Рэпідс», дзе гуляў да кастрычніка.
У лютым 2015 года прыбыў на прагляд у салігорскі «Шахцёр»[3]. Знаходзіўся ў стане «гарнякоў» ажно да сакавіка, аднак не падышоў клубу[4]. Пазней доўгі час трэніраваўся разам з англійскім «Блэкпулам»[5].
30 красавіка 2015 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Мінск», тым самым стаўшы першым у гісторыі аўстрыйскім легіянерам у чэмпіянаце Беларусі[6]. У «Мінску» быў прызваны часова замяніць сербскага паўабаронцу Ніколу Лукіча, які атрымаў траўму ў матчы першага тура (11 красавіка) і выбыў на працяглы тэрмін. У ліпені, па аднаўленні Лукіча ад траўмы і заканчэння тэрміну кантракта, Пірмайр пакінуў мінскі клуб[7][8].
У жніўні 2015 года стаў іграком клуба «Бекешчаба» з элітнага дывізіёна Венгрыі, пакінуў яго праз год. У студзені 2017 года далучыўся да складу дэбютанта Алсвенскан — клуба «АФК Эскільстуна». Аднак па выніках сезона 2017 шведскі клуб выбыў у другі дывізіён, і ў студзені 2018 года Пірмайр стаў іграком клуба трэцяга аўстрыйскага дывізіёна «ЛАСК Юніярс ОЁ». У ліпені 2018 года перайшоў у «Алімпіякос» з Нікасіі.
У ліпені 2019 далучыўся да клуба «Вінер-Нойштат». З 2022 года выступаў за «Бад-Заўэрбрун», у студзені 2023 года вярнуўся ў «Вінер-Нойштат», а летам 2023 года зноў далучыўся да «Бад-Заўэрбруна».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2009—2010 гадах выступаў за моладзевую зборную Аўстрыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Thomas Piermayr // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Thomas Piermayr // FBref.com
- ↑ Австрийский полузащитник Пирмайер на просмотре в солигорском «Шахтере»
- ↑ Круглов, Пирмайр и Бабырь не подошли "Шахтеру"
- ↑ Между просмотром в «Шахтере» и подписанием контракта с «Минском» австриец Томас Пирмайр тренировался с «Блэкпулом» Архівавана 25 снежня 2015.
- ↑ Австриец Томас Пирмайр пополнил ряды "Минска"
- ↑ Попурри. “Гранит”: без Хлебосолова
- ↑ Пирмайр покинул «Минск»
- Нарадзіліся 2 жніўня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Лінцы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Аўстрыі
- Ігракі ФК ЛАСК Лінц
- Ігракі ФК Інвернес
- Ігракі ФК Вінер-Нойштат
- Ігракі ФК Лілестром
- Ігракі ФК Каларада Рэпідс
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Бекешчаба
- Ігракі ФК АФК Эскільстуна
- Ігракі ФК ЛАСК Юніярс ОЁ
- Ігракі ФК Алімпіякос Нікасія
- Ігракі ФК Бад-Заўэрбрун