Нікола Лукіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Нікола Лукіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 14 мая 1990(1990-05-14)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Serbia.svg Сербія
Рост 177 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2008 — 2010 Сербія Земун 21 (0)
2010   Сербія Срэм (Якава) 14 (1)
2010 — 2012 Сербія Металац (Горні Міланавац) 46 (0)
2012 — 2013 Сербія Раднічкі (Ніш) 14 (0)
2013 — 2014 Сербія Металац (Горні Міланавац) 21 (2)
2014 — 2015 Беларусь Мінск 27 (4)
2016 Славакія Земплін (Міхалаўцы) 9 (3)
2016 Сербія Вождавац (Бялград) 12 (3)
2017 — 2018 Беларусь Дынама (Мінск) 14 (2)
2019 Сербія Злацібар (Чаеціна) 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2019.


Нікола Лукіч (сербск.: Никола Лукић; нар. 14 мая 1990, Бялград) — сербскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за розныя клубы ў Сербіі, дзе найбольш паспяховым быў перыяд у «Металацы».

У жніўні 2014 года перайшоў у футбольны клуб «Мінск»[2]. У складзе сталічнай каманды адразу замацаваўся ў аснове на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, стаў адным з найлепшых яе ігракоў у другой палове сезона 2014.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[3]. У матчы першага тура чэмпіянату Беларусі 2015 супраць «Нафтана» (0:0), атрымаў цяжкую траўму на сёмай хвіліне сустрэчы. Вярнуўся на поле ў ліпені і зноў стаў асноўным цэнтральным паўабаронцам каманды.

У студзені 2016 года стала вядома, што Лукіч пакіне «Мінск»[4]. У лютым далучыўся да славацкага клуба «Земплін», які незадоўга да таго папоўніў іншы футбаліст мінчан Аляксандр Свярчынскі[5]. У жніўні 2016 года перайшоў у «Вождавац», дзе замацаваўся ў аснове.

У снежні 2016 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы двухгадовы кантракт з мінскім «Дынама»[6]. У першай палове сезона 2017 трывала гуляў за дынамаўцаў, аднак у жніўні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У пачатку 2018 года быў выведзены з асноўнай каманды і трэніраваўся з дублем, за ўвесь сезон 2018 правёў толькі тры матчы ў чэмпіянаце дублёраў.

У пачатку 2019 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Злацібар» з Чаеціны[7], аднак згуляў за яго ўсяго ў трох матчах і неўзабаве пакінуў каманду.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]