Томас Уіліс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Томас Уіліс
Партрэт
Род дзейнасці:

урач, анатом

Дата нараджэння:

27 студзеня 1621(1621-01-27)[1][2][3]

Месца нараджэння:

Грэйт-Бэдвін[d], Уілтшыр[d], графства Уілтшыр[d], Англія

Дата смерці:

11 лістапада 1675(1675-11-11)[1][2][3] (54 гады)

Месца смерці:

Лондан, Каралеўства Англія

Месца пахавання:

Вэстмінстэрскае абацтва

Альма-матар:

Крайст-Чорч[d]

Узнагароды і прэміі:

Томас Уіліс (27 студзеня 1621, Грэйт-Бэдвін, графства Уілтшыр — 11 лістапада 1675, Лондан) — брытанскі навуковец-медык[4].

Thomas Willis ODNB.jpg

Быў адным з лідараў англійскіх ятрахімікаў, якія спрабавалі растлумачыць працу арганізма з дапамогай тагачасных ведаў аб хімічных узаемадзеяннях. Ён вядомы сваімі даследаваннямі нервовай сістэмы чалавека і розных захворванняў, адыграў важную ролю ў развіцці ўяўленняў аб анатоміі, неўралогіі і псіхіятрыі. Быў прафесарам натурфіласофіі Оксфардскага ўніверсітэта (1660-75), адкрыў медыцынскую практыку ў Лондане ў 1666 годзе і стаў адным з самых вядомых і паважаных медыкаў таго перыяду. З'яўляецца адным з заснавальнікаў Лонданскага каралеўскага таварыства.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • K. Dewhurst, Thomas Willis as a Physician, Los Angeles, University of California Press, 1964.
  • H. Isler, Thomas Willis. Ein Wegbereiter der modernen Medizin, 1621—1675, Stuttgart, Wissenschaftliche Verlagsgesellschaft, 1965.
  • J.T. Hughes, Thomas Willis (1621—1675): His Life and Work, London, Royal Society of Medicine, 1991.
  • M. Simonazzi, Thomas Willis e il sistema nervoso, in Id., La malattia inglese. La melanconia nella tradizione filosofica e medica dell’Inghilterra moderna, Bologna, Il Mulino, 2004, pp. 185–252.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 Encyclopædia Britannica
  3. 3,0 3,1 (unspecified title)
  4. Willis, Thomas (1621-1675) DNB Vol. 62. — 25–26 с.