Тонкасуконны камбінат (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Былая махоркавага фабрыка, пабудаваная ў 1867 годзе.

Тонкасуконны камбінат (фабрыка) — адзін з будынкаў горада Гродна, надзелены статусам гісторыка-культурнай спадчыны, пабудаванае ў 1867 годзе як махоркавага фабрыка вядомым гарадзенскім прамыслоўцам Шэрэшэўскім, сёння месціцца ў цэнтры горада на беразе ракі Нёман на вуліцы Маставой.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова гэтая мясцовасць была шчыльна заселеным гарадскім пасадам. У XVI стагоддзі на месцы цяперашняга будынка была ўзведзена праваслаўная царква, якая стала адным з цэнтраў гарадскоq асветы. Gраз cтагодздзе яе месца заняў драўляны кармеліцкі касцёл, які таксама быў важным элементам у «сістэме адукацыі» гараджан. Пазней будынак быў перабудаваны пад вялікі палац Мураванскага.

У 1867 годзе гэты будынак набыў выгляд блізкі да сучаснага і стаў належаць вядомаму прамыслоўцу Шэрэшэўскаму, які адкрыў тут махоркавую фабрыку. У 1887 годзе будынак быў пераабсталяваны пад казармы.

З перыядам 19391947 гадоў звязаная найбольш супярэчлівая старонка ў гісторыі будынка, якая адкрылася толькі падчас чарговай рэканструкцыі комплексу. Па адной з версій непасрэдна перад вайной у падвалах гэтага будынка супрацоўнікамі НКВД былі расстраляныя вязьні гродзенскай турмы, а таксама тыя, хто выступаў супраць савецкай улады. Як мяркуецца, менавіта іх астанкі і былі знойдзеныя падчас абнаўлення камунікацый будынка ў 2010 годзе[1].

У 1947 годзе ў яго сценах зноў пачала працаваць прадзільная фабрыка танкасуконнага камбіната, якая стала сапраўдным перадавіком вытворчасці і неаднаразова выйгравала сацспаборніцтвы, і заставалася на вядучых пазіцыях лёгкай прамысловасці Савецкага Саюза. З распадам Савецкага Саюза значнасць тонкасуконнага камбіната была страчана, аднак дух будынка не мог застацца толькі здабыткам гісторыі.

Сёння[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе была завершана чарговая рэканструкцыя будынка. Зараз тут размяшчаецца Беларускі інстытут і тэхнікум правазнаўства, ТАА «Агенцтва Медыцынскага Маркетынгу» і шэраг іншых арганізацый[2].

Акрамя таго, размешчаны на беразе ракі Нёман, будынак былой тонкасуконныя фабрыкі прыцягвае закаханых, асабліва маладых, так званай аркай закаханых разам з фантанамі і алеяй з лістоўніц, пасаджанай на Дзень горада маладымі ў 2011 годзе.

Зноскі

  1. Сергей Гаврицкий.. Загадочная находка в здании бывшей тонкосуконной фабрики в Гродно. «Гродненская правда».(недаступная спасылка)
  2. Историческая фотогалерея старейшего здания в Гродно(недаступная спасылка). Историческая фотогалерея старейшего здания в Гродно. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]