Торсхаўнскі сабор
| Славутасць | |
| Торсхаўнскі сабор | |
|---|---|
| | |
| 62°00′35″ пн. ш. 6°46′18″ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне |
|
| Канфесія | Царква Дацкага Народа |
| Епархія | Færøernes Stift[d] |
| Архітэктурны стыль | гістарызм[d] |
| Дата заснавання | 1788 |
Торсхаўнскі сабор (фар.: Havnar Kirkja) — кафедральны сабор у Торсхаўне (Фарэрскія астравы).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак сабора быў пабудаваны ў 1788 годзе на паўвостраве Тынганес у старой частцы горада, замяніўшы старую драўляную царкву 1609 года, і сёння з’яўляецца адной з славутасцяў фарэрскай сталіцы. У 1935 і 1968 гадах хор царквы падоўжаны, а ў 1968 годзе да будынка былі прыбудаваны некалькі памяшканняў.
Храм, як і большасць на архіпелагу, адносіцца да Евангелічна-лютэранскай царквы. Саборам ён стаў з 1990 года, калі быў абвешчаны рэзідэнцыяй епіскапа Фарэр.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У будынку, радыкальна перабудаваным у 1798 годзе захаваліся царкоўная кафедра 1788 года, купель для хрышчэння 1601 года і срэбнае распяцце 1713 года. Першапачаткова вакол будынка былі могілкі, якія не выкарыстоўваюцца больш за 100 гадоў.
