Даўжыня цела — да 1,8 м; у здабычы пераважаюць рыбы даўжынёй 40—80 см, ва ўзросце 3—10 гадоў. Спінных плаўнікоў — 3, анальных — 2, на падбародку невялікі мясісты вусік. Афарбоўка спіны ад зелянява-аліўкавай да бурай з дробнымі карычневымі крапінкамі, жывот белы.