Трафальгарскія могілкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Трафальгарскія могілкі (англ.: Trafalgar Cemetery) — старыя могілкі ў Гібралтары.

Могілкі Саўтпарт-Дзітч былі адкрыты і асвячоны ў чэрвені 1798 года, у 1805 годзе пераназваны ў гонар Трафальгарскай бітвы і выкарыстоўваліся для пахаванняў да 1814 года. Нягледзячы на сваю назву, на іх пахаваны толькі два ўдзельніка бітвы, якія памерлі ад ран — лейтэнанты Уільям Форстэр і Томас Норман. Большасць загінулых у бітве былі пахаваны ў моры, а цела адмірала Нельсана было дастаўлена ў Лондан. Астатнія памерлі ад раненняў пахаваны ў іншых месцах.[1]

Большасць пахаваных на могілках — ахвяры трох эпідэмій жоўтай ліхаманкі 1804, 1813 і 1814 гг. Астатнія пахаванні належаць загінулым у Бітве пры Альгесірасе (1801), аблозе Кадыса (1810) і Малагі (1812).

Вядомы імёны 68 пахаваных на Трафальгарскіх могілках, хоць пахаванняў значна больш.[2]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]