Перайсці да зместу

Трахома

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трахома
Заварот павека і трыхіяз пры трахоме.
Заварот павека і трыхіяз пры трахоме.
МКХ-10 A71.71.
МКБ-10-КМ A71, A71.1, A71.0 і A71.9
МКХ-9 076076
МКБ-9-КМ 076.9[1][2], 076[1][2], 076.0[1][2] і 076.1[1][2]
DiseasesDB 29100
MedlinePlus 001486
eMedicine oph/118 
MeSH D014141
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трахо́ма[3][4][5] (новалат. trachōma, ад стар.-грэч.: τραχύς — шурпаты, няроўны) — хранічнае інфекцыйнае запаленне злучальнай тканкі (кан’юнктывы) вачэй у чалавека. Трахома, таксама вядомая пад назвамі гранулярны кан’юнктывіт, егіпецкая афтальмія[6] і сляпучая трахома — інфекцыйная хвароба, якая выклікаецца бактэрыяй Chlamydia trachomatis[7]. Інфекцыя мае вынікам шурпатасць унутранай паверхні павек. Шурпатасць можа выклікаць боль у вачах, рэпанне знешняй паверхні вачэй ці рагавіцы, а таксама, магчыма, слепату[7].

Бактэрыя, якая выклікае хваробу, можа распаўсюджвацца ў выніку непасрэднага ці ўскоснага кантакту з вачыма ці носам хворага[7]. Ускосны кантакт уключае кантакт з адзеннем ці мухамі, якія датыкаліся да вачэй ці носа хворага[7]. Неабходна вялікая колькасць заражэнняў на працягу некалькіх гадоў, перш чым шурпатасць павек настолькі ўзмацніцца, што павекі пачнуць намульваць вока[7]. Хвароба больш распаўсюджаная сярод дзяцей, чым сярод дарослых[7]. Благія санітара-гігіенічныя ўмовы, цесната і недастатковае забеспячэнне чыстай вадой і туалетамі таксама павялічваюць распаўсюджванне хваробы[7].

Прыкметы: кан’юнктыва чырванее, на ёй утвараюцца шэрыя, мутныя зярняткі (фалікулы), памяншаецца сакрэцыя слёзнай вадкасці, рагавіца парастае сасудамі, утвараюцца рубцы. Ускладненні: зварот павекавых краёў, няправільны рост веек (трыхіяз), запаленне рагавіцы з язвамі, бяльмом; адна з прычын слепаты. Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае.

Папярэджанне і лячэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Меры, накіраваныя на папярэджанне захворвання, уключаюць паляпшэнне доступу да чыстай вады і зніжэнне колькасці хворых асоб шляхам лячэння антыбіётыкамі[7]. Могуць уключаць адначасовае лячэнне цэлых груп людзей, сярод якіх звычайна распаўсюджана захворванне[8]. Аднаго мыцця для папярэджання хваробы недастаткова, але яно можа эфектыўна дапаўняць іншыя мерапрыемствы[9]. Лячэнне ўключае прыём азітраміцыну ці тэтрацыкліну[8]. Аддаецца перавага азітраміцыну, бо яго можна прымяняць у форме адной дозы[10]. Пасля з’яўлення рубцоў на павеку можа спатрэбіцца хірургічная аперацыя для выпраўлення стану павек і папярэджання слепаты[7]

Эпідэміялогія

[правіць | правіць зыходнік]

Прыблізна 80 мільёнаў чалавек у свеце закрануты інфекцыяй у актыўнай форме[11]. У некаторых абласцях інфекцыя можа прысутнічаць у 6090 % дзяцей; найчасцей закранае жанчын, а не мужчын, бо жанчыны бліжэй кантактуюць з дзецьмі[7]. Хвароба ўплыла на зрок 2,2 мільёнаў чалавек, з якіх 1,2 мільёны цалкам сляпыя[7]. Звычайна сустракаецца ў 53 краінах Афрыкі, Азіі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, пад рызыкай 230 мільёнаў чалавек[7]. Штогод хвароба цягне эканамічныя страты памерам у 8 мільярдаў долараў ЗША.[7] Належыць да групы хвароб, вядомых пад назвай занядбаных трапічных хвароб[11].

  1. а б в г Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б в г Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. БелЭн 2002.
  4. ТСБЛМ 2016.
  5. ТСБМ 1983.
  6. Swanner, Yann A. Meunier ; with contributions from Michael Hole, Takudzwa Shumba & B.J. (2014). Tropical diseases : a practical guide for medical practitioners and students. Oxford: Oxford University Press, USA. p. 199. ISBN 9780199997909.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  7. а б в г д е ё ж з і к л м Blinding Trachoma Fact sheet N°382. World Health Organization (1 лістапада 2013). Праверана 14 March 2014.
  8. а б Evans JR1, Solomon AW (March 2011). "Antibiotics for trachoma". Cochrane Database Syst Rev. 16 (3): CD001860. doi:10.1002/14651858.CD001860.pub3. ISSN 1464-780X. PMID 21412875.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка)
  9. Ejere, HO; Alhassan, MB; Rabiu, M (Apr 18, 2012). "Face washing promotion for preventing active trachoma". The Cochrane database of systematic reviews. 4: CD003659. doi:10.1002/14651858.CD003659.pub3. PMID 22513915.
  10. Mariotti SP (November 2004). "New steps toward eliminating blinding trachoma". N. Engl. J. Med. 351 (19): 2004–7. doi:10.1056/NEJMe048205. PMID 15525727.
  11. а б Fenwick, A (Mar 2012). "The global burden of neglected tropical diseases". Public health. 126 (3): 233–6. doi:10.1016/j.puhe.2011.11.015. PMID 22325616.