Перайсці да зместу

Інтэрнацыяналізмы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інтэрнацыяналі́змы, інтэрнацыяна́льная ле́ксіка — словы, аднолькавыя ці блізкія па гучанні і значэнні, запазычаныя з якой-небудзь адной мовы і пашыраныя не менш чым у трох няроднасных мовах[1] (напрыклад, бел.: спорт, фр.: sport, англ.: sport).

У большасці сучасных моў складаюць грамадска-палітычныя, навуковыя, тэхнічныя, эканамічныя, мастацкія, спартыўныя тэрміны. Большасць інтэрнацыяналізмаў паходзіць з лацінскай і грэчаскай моў, а таксама слоў, утвораных з выкарыстаннем словаўтваральных элементаў гэтых моў[2]. У складзе інтэрнацыянальнай лексікі сустракаюцца і словы, запазычаныя з англійскай (джаз, імпарт), французскай (балет, наркоз), італьянскай (арыя, бензін), арабскай (алгебра, алгарытм) і іншых моў.

Грэка-лацінская лексіка

[правіць | правіць зыходнік]

У вузкім сэнсе міжнародная лексіка — гэта навуковая і тэхнічная тэрміналогія, пабудаваная на базе лацінскай і старажытнагрэчаскай моў.

Такая тэрміналогія прысутнічае ва ўсіх еўрапейскіх мовах (акрамя ісландскай), у тым ліку ў раманскіх (якія самі паходзяць ад лацінскай) і ў сучаснай грэчаскай.

Трэба адрозніваць інтэрнацыяналізмы ад іншых відаў запазычаных слоў, якія звычайна пераходзяць з адной мовы ў другую толькі ў адным значэнні (напрыклад, слова мужык перайшло ў англійскую і французскую мовы ў XV ст. ў значэнні «селянін», але зараз яно можа азначаць «сапраўдны мужчына, мужны, мужчына, чалавек і г.д.», што не адпавядае англійскаму і французскаму moujik). Таксама інтэрнацыяналізмы адрозніваюцца ад памылковых сяброў перакладчыка, якія могуць быць падобны вымаўленнем і напісаннем, але адрознівацца значэннем (напрыклад, англійскае sympathy звычайна адпавядае беларускаму спачуванне, і амаль не выкарыстоўваецца ў сэнсе сімпатыя).

У беларускай мове

[правіць | правіць зыходнік]

У беларускай мове значная колькасць інтэрнацыяналізмаў пашырылася ў XVI—XVII стагоддзях у выніку запазычання непасрэдна з моў-крыніц або праз польскае пасрэдніцтва з грэчаскай (атам, акадэмія, дыялект, фантазія) і лацінскай (аўтар, доктар) моў. У сувязі з заняпадам старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы ў канцы XVII стагоддзя многія старабеларускія інтэрнацыяналізмы былі забыты. Адноўлены ў беларускай мове ў XX стагоддзі пад уплывам рускай мовы. Інтэрнацыяналізмы выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях літаратурнай мовы, найбольш у навукова-тэхнічнай літаратуры, літаратуразнаўчай, мовазнаўчай і іншай тэрміналогіі (алегорыя, драма, перфект, сінтаксіс)[1].

Прыклады ў беларускай мове

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Інтэрнацыяналізмы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 288. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  2. Інтэрнацыяналізмы // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. — Т. 4. — С. 211. — 661 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0746-5.
  • Peter Braun, Burkhard Schaeder, Johannes Volmert (eds.): Internationalismen II. Studien zur interlingualen Lexikologie und Lexikographie (Reihe Germanistische Linguistik. Band 246). — Tübingen: Niemeyer, 2003. ISBN 3-484-31246-7