Дарослы траўнік дасягае велічыні да 30 см, крыху драбнейшы за свайго блізкага родзіча вялікага уліта (Tringa nebularia). Размах крылаў складае да 65 см, а важыць да 170 г. Аранжавая дзюба сярэдняй велічыні, на кончыку чорная. Чырвона-аранжавымі з’яўляюцца і доўгія лапкі, што дало траўніку другую назву «чырвананожка».
Траўнік сустракаецца па ўсёй Еўропе і жыве ля узбярэжжаў мораў і ля берагоў дробных вадаёмаў, у тым ліку на балотах і заліўных лугах. Узімку траўнікі часта мігруюць у больш цёплыя паўднёвыя або прыбярэжныя рэгіёны.
Газнак Я.Травник, или красноножка (Tringa totanus) // Иллюстрированная энциклопедия птиц (руск.) / Перевод Е. Фиштейна; под редакцией И. А. Нейфельдт и П. М. Поадяышева. Графическое оформление Ю. Гауфа. — 6-е выданне. — Прага: Артиа, 1986. — С. 258—259. — 582 с.