Тройскі замак
Славутасць | |
Тройскі замак | |
---|---|
![]() | |
50°06′59″ пн. ш. 14°24′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d][4] |
Архітэктар | Jean Baptiste Mathey[d][4] і Giovanni Domenico Orsi[d][4] |
Дата заснавання | 1679 |
![]() |
Тройскі замак (чэшск.: Trojský zámek) — першы ў Празе летні загарадны палац (чэшск.: Tletohrádek). Выбудаваны ў аднайменным прыгарадзе Прагі на беразе Влтавы ў 1679—1691 гг. імперскімі графамі Штэрнбергамі па барочным праекце французскага эмігранта Жана-Батыста Матэі .
Ляпныя ўпрыгожванні лесвіцы, якая вядзе ў сад, выкананы братамі Герман з Дрэздэна. Над вычварнымі фрэскамі-падманкамі ўсярэдзіне палаца працавалі запрошаныя італьянцы і галандцы; з іх найбольшай вядомасцю карыстаецца плафон на тэму апафеозу Габсбургаў.
У наш час у сценах будынка экспануюцца карціны чэшскіх мастакоў XIX стагоддзя, а таксама дзейнічае музей віна. Каля сядзібнага дому ўсталяваны помнік Яну Гусу (1926), а трохі далей размяшчаюцца Пражскі заапарк і батанічны сад.
Зноскі
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Památkový katalog NPÚ Праверана 14 лютага 2019.
- ↑ Památkový katalog NPÚ Праверана 25 лістапада 2022.
- ↑ а б в SlavneVily.cz: Slavné vily Čech, Moravy a Slezska Праверана 26 сакавіка 2023.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Цтибор Рыбар. Прага. Путеводитель. М., 1990. С. 166.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац-замак Троя