Габсбургі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Габсбург)
Габсбургі
Тытулы
Заснавальнік Гунтрам Багаты
Апошні кіраўнік Карл I
Цяперашні глава Карл Габсбург-Латрынген
Год заснавання кал.930 года
Зрушэнне 1918 год
Малодшыя
лініі
  • Альбертынская лінія
  • Леапольдзінская лінія
    • Штырыйская галіна
    • Цірольская галіна
  • Іспанская лінія
  • Гасбурга-Латарынгскі дом

Габсбургі — адна з найбольш магутных манархічных дынастый Еўропы на працягу Сярэднявечча і Новага часу. Прадстаўнікі дынастыі вядомыя як кіраўнікі Аўстрыі1282), якая трансфармавалася пазней у шматнацыянальную Аўстрыйскую імперыю (да 1918 г.), якая з’яўлялася адной з вядучых еўрапейскіх дзяржаў, а таксама як імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, чый сталец Габсбургі займалі ў 1438--1806 гадах (з кароткім перапынкам у 1742—1745 гадах).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Імаверным продкам Габсбургаў быў Гунтрам Багаты, граф Брэйсгаў, які жыў у сярэдзіне 10 стагоддзя. Унукам Гунтрама лічыцца Ра́дбат, які збудаваў замак Габсбург і даў пачатак роду гэтага імя.

У 1273 г. Рудольфа Габсбурга абралі імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, гэты тытул успадкавалі і яго нашчадкі. Ён набыў у сваё ўладанне герцагства Аўстрыю і Штырыю. У XVI ст. Габсбургі падзяліліся на дзве галіны: іспанскую і аўстрыйскую. Імператарская карона захоўвалася аўстрыйскай галіной. Іспанская правячая дынастыя абарвалася ў 1700 годзе, саступіўшы дынастыі Бурбонаў. Аўстрыйская — згасла ў 1780 г., разам са смерцю імператрыцы Марыі Тэрэзіі. Але нашчадкі яе і яе мужа Франца I (вялікага герцага Тасканскага і былога герцага Латарынгіі) перанялі імя Габсбургаў (дакладней — Габсбург-Латарангіў). Унук Марыі Тэрэзіі, апошні імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Франц II у 1804 г. абвясціў сябе першым імператарам новаўтворанай Аўстрыйскай імперыі пад імем Франца I (з 1867 г. — Аўстра-Венгрыя). Апошнім манархам з дынастыі Габсбургаў быў імператар Аўстра-Венгрыі Карл I, які зрокся ўлады ў 1918 г. Яго сын Ота Габсбург пасля быў дэпутатам Еўрапарламента.

Герцагі Аўстрыйскія[правіць | правіць зыходнік]

Герб першых Габсбургаў

Імператары Свяшчэннай рымскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Дом Габсбургаў[правіць | правіць зыходнік]

Дом Габсбургаў-Латарангіў[правіць | правіць зыходнік]

Аўстрыйскія імператары[правіць | правіць зыходнік]

Каралі Венгрыі[правіць | правіць зыходнік]

Каралі Іспаніі[правіць | правіць зыходнік]

Каралі Партугаліі[правіць | правіць зыходнік]

Вялікія герцагі Тасканы[правіць | правіць зыходнік]

Герцагі Мадэны[правіць | правіць зыходнік]

Герцагі Пармы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]