Тросненская бітва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Тросненская бітва (1368) — бітва паміж войскам ВКЛ на чале з вялікім князем Альгердам і старажавым атрадам Вялікага княства Маскоўскага. Адбылася 21 лістапада 1368 (у аўторак, на Увядзенне; некаторыя крыніцы падаюць памылковую дату 21.12) на рацэ Тросне. Кампанія 1368 ("первая Литовщина" маскоўскіх летапісаў) была распачата Альгердам у падтрымку саюзнага ВКЛ Вялікага княства Цвярскога. Раптоўнае з'яўленне войска ВКЛ "в силе тяжце" з паўднёвага захаду (чакалася з боку Ржэвы), забяспечанае поўнай сакрэтнасцю руху войска, заспела вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя і яго саюзнікаў знянацку. Першую перамогу літоўскае войска атрымала над князем Сямёнам Дзмітрыевічам Cтарадубскім–Крапівай на рацэ Хоўхал (левы прыток ракі Пратвы), затым — над князем абаленскім Канстанцінам Юр'евічам і наблізілася да Масквы, дзе на рацэ Тросне (левы прыток ракі Нары) яе сустрэла “застава” на чале з ваяводамі Дзмітрыям Мініным і Акінфам Шубам. Цяжкаўзброеная літоўская конніца ўшчэнт разграміла лёгкую, дрэнна ўзброеную і тактычна недасведчаную маскоўскую, абодва ваяводы і амаль усе ратнікі былі забіты ці ўтапіліся ў Тросне. Перамога ў Тросненскай бітве адкрыла Альгерду шлях на Маскву, трохдзённая аблога якой была, аднак, безпаспяховай (за год да гэтага быў пабудаваны мураваны Маскоўскі крэмль). Тросненская бітва — найбольш буйная перамога ВКЛ над ВКМ у XIV ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ПСРЛ. Т. 15, 1. Пг., 1922. стб. 88.; Т. 25. М.-Л., 1949. С.185; Т. 28. М.-Л., 1965. С.75, 237.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]