Алесь Белы
Алесь Белы | |
Дата нараджэння | |
---|---|
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці |
Алесь Бе́лы, сапр. Аляксандр Валер'евіч Бе́лы (нар. 1968, Мінск; Псеўданімы: Кухмістр Верашчака) — беларускі гісторык, публіцыст, культуролаг. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008). Вядомы беларускі блогер.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1989), Кінгстанскую школу бізнесу ў Вялікабрытаніі (1996). Доктар гуманітарных навук (навуковая ступень прысвоеная Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Літвы).
Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя картаграфіі і замежных сувязяў ВКЛ, заходнееўрапейскі культурны, тэхналагічны і эканамічны ўплыў на фарміраванне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, гістарычная іканаграфія Беларусі Сярэднявечча і новага часу.
Аўтар манаграфіі «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (Мінск, 2000) — дэталёвай рэканструкцыі эвалюцыі зместу назвы «Белая Русь» у сістэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнееўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц VI—XVIII ст. Аўтар артыкулаў пра гісторыю Беларусі ў часопісе «Спадчына», Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, Энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае», у англійскіх часопісах. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі «Маем Рэчы» (БТ). Каардынатар праект «Наша Страва» — рэканструкцыі гісторыі і сімволікі традыцыйнай кухні Беларусі.
Лаўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтра імя Францішка Багушэвіча (2001).
Выбраная бібліяграфія
- Хроніка «Белай Русі»: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы / А. Белы. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2000. — 238 с. — ISBN 985-6599-12-1
- Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ—ХVIII ст. / А. Белы. — Смаленск: Інбелкульт, 2013.
Зноскі
Літаратура
- Наша страва: сапраўдная беларуская кухня / [Алесь Белы і інш.]. — Мінск, 2010.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
- Энциклопедия белорусской кухни / [редколлегия: Т. В. Белова и др.]. — Минск, 2008.
Спасылкі
|