Трохзубка распасцёртая
Выгляд
Трохзубка распасцёртая | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
Sieglingia decumbens
| |||||||||||||||
|
Зіглінгія ляжачая[3], Сіглінгія[4], Трохзубка (Danthonia decumbens) — шматгадовая травяністая расліна сямейства злакавых (метлюжковых).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня 15—30 см. Расліна з тоўстымі каранямі і кароткімі тонкімі парасткамі, утварае дзеравінкі. Лісце вузкалінейнае, зверху і па краі похваў з доўгімі валаскамі. Суквецце — рэдкая, вузкая мяцёлка з нешматлікімі каласкамі. Плод — зярняўка.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Пашырана па ўсёй Беларусі на лясных палянах, лугах, у хмызняках. Цвіце ў чэрвені — ліпені.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Маладыя расліны добра есць жывёла.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зіглінія ляжачая // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.