Трунны партрэт
Трунны партрэт — рэалістычная выява нябожчыка, адзін з элементаў Castrum Doloris (Замка пакут) — параднага ўзвышэння для труны падчас пахавальных цырымоній.
Трунныя партрэты (польск.: portret trumienny — труменныя) былі напісаныя на ліставай медзі або па ліставаму волаву. Гэтая форма жывапісу была найбольш распаўсюджана ў XVΙΙ і XVΙΙΙ стагоддзях сярод шляхты.
Пяці-, шасці — або сямігранная форма партрэта была звязана з формай лобнага боку труны, так як падчас жалобнай цырымоніі партрэт быў прымацаваны да труны з боку галавы нябожчыка.
З процілеглага боку былі прымацаваныя эпітафіі, з абодвух бакоў гербавыя шчыты.
Пасля пахавання партрэт прымацоўвалі на сцяне касцёла.
Самым старажытным з захаваных партрэтаў з’яўляецца партрэт караля Стэфана Баторыя (1586).
Трунныя партрэты з’яўляюцца характэрнай формай партрэта эпохі сарматызму.
Найбуйнейшая калекцыя трунных партрэтаў знаходзіцца ў музеі ў Мендзырэчы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Juliusz A. Chrościcki , Pompa Funebris, Warszawa 1974;
- Mariusz Karpowicz , Polski portret trumienny, [w:] «Sztuki polskiej drogi dziwne», Bydgoszcz 1994, s. 107—126;
- Vanitas. Portret trumienny na tle sarmackich obyczajów pogrzebowych, red. Joanna Dziubkowa, katalog wystawy, Muzeum Narodowe w Poznaniu, Poznań 1996.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Трунны партрэт на Вікісховішчы |
- Andrzej Osęka: Dawne portrety sarmackie, Polska (miesięcznik) luty 1963, Wyd. Interpress, Warszawa
- Нагробные портреты (руск.)