Перайсці да зместу

Трыазіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Трыазіны — шасцічленныя араматычныя гетэрацыклы, якія змяшчаюць у кольцы 3 атамы азоту.

У адпаведнасці з размяшчэннем эндацыклічных атамаў азоту існуюць тры тыпы трыазінаў: 1,2,3-трыазіны, 1,2,4-трыазіны і 1,3,5-трыазіны. 1,3,5-трыазіны таксама называюць сім-трыазінамі (сіметрычнымі трыазінамі), 1,2,4-трыазіны — асім-трыазітамі (несіметрычнымі трыазінамі), а 1,2,3-трыазіны - віц-трыазінамі (віцынальнымі трыазінамі).

Найбольш добра вывучаны Сім-трыазіны, першыя прадстаўнікі якіх былі атрыманы і апісаны ў першай палове XIX стагоддзя: Фрыдрых Вёлер сінтэзаваў цыануравую кіслату (1,3,5-трыгідроксі-Сім-трыазін) піролізам мачавіны ў 1829 г.