Трыбаэлектрычнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трыбаэлектрычнасць (ад грэч.: tribē — трэнне) — узнікненне электрычных зарадаў пры трэнні.

Вядома з старажытнасці, напрыклад, электрызацыя бурштыну. Пры трэнні між сабой дыэлектрыкаў дадатна электрызуецца той з іх, у якога большая дыэлектрычная пранікальнасць. Металы пры трэнні аб дыэлектрык электрызуюцца адмоўна.

З'ява трыбаэлектрычнасці можа выклікаць непажаданае памнажэнне статычных зарадаў, якое ліквідуецца выкарыстаннем зазямлення або разраднікаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]