Трывіяльныя назвы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трывія́льныя на́звы — назвы хімічных злучэнняў, якія даюцца без уліку патрабаванняў хімічнай наменклатуры.

Асновай для стварэння трывіяльных назваў служаць запазычанні з натуральнай мовы, выпадковыя прыкметы (імя вучонага, прыродныя крыніцы рэчыва, ягоныя характэрныя ўласцівасці).

Напрыклад: вада, медны купарвас, Берталетава соль.