Хімічная наменклатура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хімі́чная наменклату́ра — сістэма рацыянальных назваў злучэнняў, якая выразна вызначае іхні састаў і будову. Сучасная хімічная наменклатура заснавана на правілах IUPAC, якія вызначаюць агульныя прынцыпы і прыёмы пабудовы назваў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова злучэнні атрымлівалі трывіяльныя назвы, адно рэчыва магло мець некалькі назваў-сінонімаў. Першая сістэма хімічнай наменклатуры была распрацавана ў 1787 годзе камісіяй французскіх хімікаў пад старшынствам А. Лавуазье. Камісія вырашыла, што злучэнне павінна мець адну назву, назва складанага рэчыва мусіць быць з двух слоў, якія перадаюць тып злучэння; назва павінна быць няцяжкай для вымаўлення і не супярэчыць нормам мовы.

На ўзор французскай хімічнай наменклатуры ў 19 ст. былі распрацаваны нацыянальныя хімічныя наменклатуры.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]