Трыялецкія петрогліфы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Славутасць
Трыялецкія петрогліфы
თრიალეთის პეტროგლიფები
Tsalka petroglyphs.png
41°35′10″ пн. ш. 43°58′38″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 10 тысячагоддзе да н.э.
Commons-logo.svg Трыялецкія петрогліфы на Вікісховішчы

Трыялецкія петрогліфы (груз. თრიალეთის პეტროგლიფები) — дагістарычны наскальны жывапіс у грузінскай гістарычнай вобласці Трыялеці, на тэрыторыі Цалкскага муніцыпалітэта. Знаходкі датуюцца ад мезаліту да бронзавага века.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашкоджаны петрогліф

Петрогліфы знаходзяцца ў 12 км ад горада Цалка ў цясніне ракі Авдрыс-Цкалі на ўскраіне вёскі Гантыядзі ў краі Квема Картлі, раён Трыялеці. Яны былі знойдзены ў 1880-х гадах. Трыялецкія петрогліфы ўяўляюць сабой адзіны ўзор дагістарычнага наскальнага мастацтва на тэрыторыі Грузіі. Участак з трыялецкімі петрогліфамі знаходзіцца пад пагрозай разбурэння[1].

На базальтавай скале выразаны калі 100 выяў. Часцей сустракаюцца выявы жывёл і адлюстроўваюць мясцовую фаўну: аленяў, коней, горных казлоў, птушак і рыб. Таксама прадстаўлены фантастычныя і гібрыдныя істоты. Выявы схематычныя, жывёлы прадстаўлены збоку з акцэнтам на пэўныя элементы, такія як рогі. У адной з сцэн намалявана самка аленя, якая корміць свайго дзіцяня. У іншых месцах прадстаўлены жывёлы, якія заблыталіся ў паляўнічых сетках.

Сярод чалавечых выяў знаходзяцца паляўнічыя з лукамі і стрэламі, і мініяцюрныя па параўнанні з жывёламі (памерам ад 2,5 см да 18-20 см і пераважна ў 1-2 мм у шырыню і глыбіню разьбы). Паляўнічыя намаляваныя спераду і больш схематычна, чым жывёлы.

Да геаметрычных выяў адносяцца крыжы, шахматныя сеткі і сонечныя прамяні[2].

Зноскі

  1. Gabunia, Manana; Gabashvili, Mariam. "Trialeti Petroglyphs – Under Destruction". Eastern Partnership Culture Programme E-Journal.
  2. Sagona, Antonio (2017). The Archaeology of the Caucasus: From Earliest Settlements to the Iron Age. Cambridge University Press. p. 80. ISBN 9781139061254.