Трыўмфальная арка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Трыўмфальная арка — архітэктурны помнік, які складаецца з вялікіх порцікаў. Трыўмфальныя аркі ўладкоўваюцца пры ўваходзе ў гарады, у канцы вуліц, на мастах, на вялікіх дарогах у гонар пераможцаў ці ў памяць важных падзей.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Могуць быць часовымі (часцей за ўсё драўлянымі) ці сталымі (з каменя, цэглы, бетону). Маюць адзін, тры ці пяць пралётаў, перакрытыя паўцыліндрычнымі скляпеннямі, завяршаюцца антаблементам і атыкам, упрыгожваюцца статуямі, рэльефамі (барэльефамі і гарэльефамі) і памятнымі надпісамі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]