Рэльеф (скульптура)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Гарэльеф)
Рэлье́ф — від выяўленчага мастацтва, адзін з асноўных відаў скульптуры, у якім усё адлюстраванае ствараецца з дапамогай аб'ёмаў, выступае над плоскасцю фону. Выконваецца з ужываннем скарачэнняў у перспектыве, звычайна разглядаецца франтальна. Рэльеф такім чынам супрацьпастаўлены круглай скульптуры. Фігурная або арнаментальная выява выконваецца на плоскасці з каменя, гліны, металу, дрэва з дапамогай лепкі, разьбы і чаканкі.
У залежнасці ад прызначэння адрозніваюцца архітэктурныя рэльефы (на франтонах, фрызах, плітах).
Віды рэльефу:
- Барэльеф (фр.: bas-relief — нізкі рэльеф) — від скульптуры, у якім выпуклая выява выступае над плоскасцю фону, як правіла, не больш чым на палову аб'ёму.
- Гарэльеф (фр.: haut-relief — высокі рэльеф) — від скульптуры, у якім выпуклая выява выступае над плоскасцю фону больш за на палову аб'ёму.
- Контррэльеф (ад лац.: contra — супраць і «рэльеф») — від паглыбленага рэльефу, які ўяўляе сабой «негатыў» барэльефа. Ужываецца ў пячатках і ў формах (матрыцах) для стварэння барэльефных выяў і інталій.
- Кайланагліф (ці en creux (анкрэ)) — від паглыбленага рэльефу, г.зн. выразаны на плоскасці контур. Галоўным чынам, ужываўся ў архітэктуры Старажытнага Егіпта, а таксама ў старажытнаўсходняй і антычнай гліптыцы[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Маскарон — дэкаратыўны рэльеф у выглядзе маскі, які адлюстроўвае часта ў гратэскавым ці фантастычным абліччы чалавечы твар або галаву жывёлы.
- Рэльеф
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энциклопедический словарь юного художника / Сост. Н. И. Платонова, В. Д. Синюков. — М.: Педагогика, 1983. — С. 327. — 416 с. — 500 000 экз.
- «Архитектурный словарь»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэльеф у скульптуры
- Гарэльеф у геральдыцы