Трыумфальная арка (Магілёў)
Трыумфальная арка | |
---|---|
![]() Арка пасля адкрыцця (кастрычнік 2018) | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Заказчык | Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва[d] |
Архітэктар | Віталь Васілевіч Рагаўцоў[d] |
![]() |
Трыумфальная арка — збудаванне ў Магілёве, размешчанае ў заходняй частцы горада, у жылым раёне Казіміраўка, на разваротным кольцы вуліцы Грунвальдскай і Мінскай шашы.
Аўтар праекта — архітэктар «Магілёўграмадзянпраекта» Віталь Рагаўцоў, заказчык — «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва». Узвядзенне аркі было прымеркавана да 750-годдзя Магілёва, якое адзначалася ў 2017 г., і мусіла стаць завяршальным этапам рэканструкцыі Мінскай шашы. Праект планавалася рэалізаваць за кошт ахвяраванняў магілёўцаў, для чаго быў адкрыты рахунак па зборы сродкаў. Будаўніцтва пачалося ў ліпені 2017 г[1]. Але існуючых грошай не хапіла, і будаўніцтва замарозілі. Адкрыццё вырашылі прымеркаваць па часе да V Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які быў запланаваны на кастрычнік 2018 года.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8c/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%91%D1%83%D0%B4%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D1%96%D1%86%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%A2%D1%80%D1%8B%D1%9E%D0%BC%D1%84%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%B0%D1%80%D0%BA%D1%96.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%91%D1%83%D0%B4%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D1%96%D1%86%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%A2%D1%80%D1%8B%D1%9E%D0%BC%D1%84%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%B0%D1%80%D0%BA%D1%96.jpg)
Незалежныя эксперты ў галіне архітэктуры раскрытыкавалі праект аркі «ў сілу яго эклектычнасці», актывісты звярталіся да кіраўніцтва горада з прапановай спыніць будаўніцтва «непатрэбнага аб’екта» і марнаванне сродкаў[2].
Пад канец мая 2018 г. мясцовыя арганізацыі па даручэнні старшыні гарвыканкама Уладзіміра Цумарава атрымалі ад адміністрацыі Кастрычніцкага раёна лісты з просьбай аказаць спонсарскую дапамогу для будаўніцтва аркі[2].
9 кастрычніка 2018 года Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў ў прысутнасці чыноўнікаў, школьнікаў і ветэранаў урачыста адкрыў арку[3].
На арцы з абодвух бакоў змешчаны надпіс «Стваральнікам Магілёва ў гонар 750-годдзя горада», а таксама копіі двух ордэнаў — Айчыннай вайны і Леніна. Падысці да аркі немагчыма, паколькі адсутнічаюць пешаходныя пераходы[3].
Зноскі
- ↑ Арку в честь 750-летия города начали строить в Могилеве Архівавана 28 лютага 2019.
- ↑ а б Магілёўскія ўлады просяць «спонсарскай дапамогі», каб дабудаваць «трыюмфальную арку»
- ↑ а б Могилевскую арку официально открыли. К ней можно попасть только нарушив правила дорожного движения (ФОТО) Архівавана 22 лістапада 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трыумфальная арка (Магілёў)