Казіміраўка (Магілёў)
Вёска
Казіміраўка
| ||||||||||||
Казімі́раўка[1] (трансліт.: Kazimiraŭka, руск.: Казимировка) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Пашкаўскага сельсавета. Большая частка з 1978 года ў складзе Магілёва, астатняя далучана ў 2007 годзе. Размешчана ў Ленінскім раёне, на паўночна-заходняй ускраіне горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 1924 года ўваходзіла ў склад Княжыцкай воласці Магілёўскага павета, з 1924 года ў Пашкаўскім сельсавеце Магілёўскага раёна.
Да 22 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Цішоўскага сельсавета[2].
31 мая 1978[3] года большая частка вёскі ўвайшла ў склад Ленінскага раёна Магілёва[4].
У 2007 годзе ў вёсцы 8 гаспадарак, 24 жыхары[5]. 15 кастрычніка 2007 года астатняя частка вёска ўвайшла ў склад Ленінскага раёна Магілёва[6]
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Галоўныя вуліцы Авіятараў, Аграрная, Каліноўскага, Карасёва, Качанава, Чырваназорная, Раўчакова, участак Мінскай шашы і інш. У пачатку 1990-х гадоў тут размяшчаліся прамысловыя прадпрыемства, будаўнічныя і гаспадарчыя арганізацыі (перасоўныя механізаваныя калоны рэм-будтрэста і траста «Сельспецмантаж», міжкалгаснае будаўнічае аб’яднанне «Міжкалгасбуд», ўпраўленні механізацыі «Аблміжкалгасбуда» і «Водаканал» і інш.), жылыя дамы, сярэдняя школа, дзіцячыя сады і яслі, магазіны. Раён інтэнсіўна забудоўваўся і добраўпарадкоўваўся[4].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]За 100 м ад Мінскай шашы помнік воінам-землякам[4].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 31 мая 1978 г. № 2044-IX «О включении в городскую черту города Могилева деревни Казимировка и поселка Сараканайск Пашковского сельсовета Могилевского района Могилевской области» Архівавана 2 мая 2019.
- ↑ а б в Казимировка // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Казіміраўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 15.10.2007 N 507"Об изменении административно-территориального устройства города Могилева и Могилевского района"
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Казимировка // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- Казіміраўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казіміраўка (Магілёў)