V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі — міжнародны форум, які прайшоў у Магілёве 11—12 кастрычніка 2018 года[1]. Арганізатарам форуму выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі пры садзейнічанні Магілёўскага аблвыканкама[2].

У час форуму адбыліся пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, Савета дзелавога супрацоўніцтва, былі арганізаваны секцыйныя пасяджэнні, прайшоў Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва ў Магілёўскай вобласці, маладзёжны форум, выстава-кірмаш рамёстваў, турнір па хакеі з шайбай спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва, серыя рэгіянальных і раённых мерапрыемстваў. Галоўнай падзеяй форуму стала пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва»[3].

12 кастрычніка, падчас перамоў Прэзідэнта БеларусіАляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, беларускі лідар сказаў, што бачыць, як Пуцін у Магілёве адчувае сябе як дома, «на гэтым шматку, можна сказаць, рускай зямлі… гэта такі горад, я бы нават сказаў, больш рускі, чым беларускі, гэта ўсход Беларусі». Пасля перамоў пачалося пленарнае паседжанне ў больш шырокім складзе[4].

Падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

Да Форуму рэгіёнаў была праведзена рэканструкцыя Палаца культуры вобласці з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі, рэканструкцыя вуліцы Якубоўскага і пуцеправода цераз чыгуначныя пуці, аднавілася будаўніцтва вучэбна-лабараторнага корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, які шмат гадоў стаяў закансерваваным, узведзены Трыўмфальная арка на ўездзе з боку Мінска, лесвіца з каскадам у Падміколле, завершана рэканструкцыя музея Бялыніцкага-Бірулі, якая цягнулася 5 гадоў[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пятый Форум регионов Беларуси и России (руск.)(недаступная спасылка). Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2018. Праверана 8 кастрычніка 2018.
  2. Форумы регионов Беларуси и России (руск.)(недаступная спасылка). Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 8 кастрычніка 2018.
  3. "V Форум регионов Беларуси и России пройдет в Могилеве 11—12 октября" [руская]. БелТА. 23 чэрвеня 2018. Праверана 2018-10-08.
  4. Лукашэнка — Пуціну: «Магілёў больш расейскі, чым беларускі»
  5. В Могилеве «нашествие» дворников и триколоров(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2018. Праверана 11 кастрычніка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]