Тры законы робататэхнікі

Тры законы робататэхнікі ў навуковай фантастыцы — абавязковыя правілы паводзінаў для робатаў, упершыню сфармуляваныя Айзэкам Азімавым у апавяданні «Карагод» (англ.: Runaround) у 1942 годзе. Паводле Законаў:
- Робат не можа зрабіць чалавеку шкоду ці сваім бяздзеяннем дапусціць, каб чалавеку была зробленая шкода.
- Робат мусіць падпарадкоўвацца камандам чалавека, калі гэтыя каманды не супярэчаць першаму закону.
- Робат мусіць клапаціцца пра сваю бяспеку ў той меры, наколькі гэта не супярэчыць першаму і другому законам.
Тром Законам, а таксама магчымым прычынам і вынікам іх парушэння, прысвечаны цыкл апавяданняў Азімава пра робатаў. У некаторых з іх, наадварот, разглядаюцца неперадбачаныя вынікі выканання робатамі Трох Законаў (напрыклад, у апавяданні «Люстраны адбітак »).
Арыгінальныя Законы пазней не раз удакладняліся як самім Азімавым, гэтак і іншымі пісьменнікамі. У некаторых творах Азімаў нязначна змяняў законы, каб з другога боку адлюстраваць узаемадзеянне робатаў з людзьмі і іншымі робатамі. У пазнейшых творах, у якіх робаты кіравалі ўрадам цэлых планет і чалавечых цывілізацый, Азімаў таксама дадаў чацверты, Нулявы Закон, які папярэднічаў астатнім:
- 0. Робат не можа зрабіць шкоду чалавецтву ці сваім бяздзеяннем дапусціць, каб чалавецтву была зробленая шкода.
У рамане «Робаты і Імперыя» 1986 года Азімаў прапанаваў іншы Нулявы Закон:
- 0. Робат не можа зрабіць чалавеку шкоду, толькі калі ён не дакажа, што ў выніку гэта будзе карысна для ўсяго чалавецтва[1].
Законы робататэхнікі праходзяць лейтматывам праз шматлікія творы навуковай літаратуры, як кнігі, кіно, ці іншыя віды мастацтва.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Баявыя робаты, якія не выконваюць Законы робататэхнікі Азімава
- Этыка штучнага інтэлекту
Зноскі
- ↑ Бахарэвіч А. Каляндар Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2014