Самы вядомы, шырокараспаўсюджаны раслінны кампанент (фотабіёнт) у складзе лішайнікаў, які сустракаецца ў 7—10 тысяч відаў.
Адзінкавыя клеткі водарасці маюць цэнтральны, масіўны, злёгку лопасцевы храматафор.
Гэтыя водарасці здольныя развівацца пры мінімальным асвятленні і існаваць у поўнай цемры, пераходзячы да гетэратрофнага сілкавання. Некаторыя віды сустракаюцца ў вільготных месцах на карыдрэў.
Міхеева Т. М.Трэбу́ксія//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.— С.114.—583 с., іл.— 10 000 экз.