Тсвана (сетсвана, састар. чуана, чвана) — мова групы банту (падгрупа сота-тсвана), распаўсюджана на поўдні Афрыкі. Прадстаўнікі народа тсвана пражываюць не толькі ў Батсване, але і ў суседніх дзяржавах, прычым у ПАР іх нават больш, чым у самой Батсване. Не ўсе тсвана размаўляюць на гэтай мове: каля 20 000 тсвана ў ПАР перайшлі на афрыкаанс. Пісьменнасць мовы заснавана на лацінцы. Як і ў некаторых іншых мовах банту Паўднёвай Афрыкі ў сетсвана прысутнічаюць шчолкаючыя гукі («клікі»), запазычаныя з кайсанскіх моў. На пісьменнасці яны абазначаюцца літарамі лацінскага алфавіту.