Перайсці да зместу

Тувэ Александэрсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тувэ Александэрсан
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя спартыўнае арыентаванне
Клуб Stora Tuna OK[d] і Alfta-Ösa OK[d]
Нарадзілася 7 верасня 1992(1992-09-07) (32 гады)
Грамадзянства
Гады кар’еры з 2009
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тувэ Малін Фрыда Александэрсан (шведск.: Tove Malin Frida Alexandersson)  — шведская арыентыроўшчыца і скайранер. Васьміразовая чэмпіёнка свету ў арыентаванні на лыжах і сяміразовая ў арыентаванні бегам, чатырохразовая чэмпіёнка Еўропы па арыентаванні бегам, шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы па спартыўным арыентаванні на лыжах і па спартыўным арыентаванні бегам.

Знаходзіцца на вершыні спартыўных дасягненняў як бегавога[1], так і лыжнага арыентавання[2].

Тувэ Александэрсан стала пераможцай на сярэдняй дыстанцыі Чэмпіяната свету сярод юніёраў па спартыўным арыентаванні ў 2009 годзе ва 16-гадовым узросце, калі мела старэйшых канкурэнтаў[3][4]. Яна таксама заваявала тытул чэмпіёнкі на сярэдняй дыстанцыі ў 2010 і 2012 гадах. Таксама выйграла два залатых медаля ў спрынце і ў эстафеце, два сярэбных і адзін бронзавы на доўгай дыстанцыі.

Заваявала залаты медаль у спрынтарскай дыстанцыі на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні на лыжах у Швецыі ў 2011 годзе. У 2015 годзе чарговы раз выйграла чэмпіянат свету[5]. Т. Александэрсан на чэмпіянаце свету ў Краснаярску (Расія) у 2017 годзе выйграла тры залатых медаля.

У 2016 годзе выйграла дзве індывідуальныя дысцыпліны на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні бегам.

У 2017 годзе працягвала дамінаваць на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні ў Эстоніі, дзе выйграла ўсе лясные дыстанцыі (сярэдняя, доўгая і эстафета).

У 2018 годзе на святовых спаборніцтвах выйграла сярэбныя медалі ў спрынце[6] і эстафеце, залатыя — у змешанай эстафеце[7] і доўгай дыстанцыі.

Выігрывала Кубак свету па спартыўным арыентаванні чатыры гады запар (2014—2017)[8].

Тувэ выйграла індывідуальныя лясныя дысцыпліны Чэмпіяната Еўропы па спартыўным арыентаванні ў 2016 годзе[9]. У 2018 годзе заваявала залатыя медалі ў спрынце і на доўгай дыстанцыі, таксама стала сярэбным прызёрам на сярэдняй дыстанцыі[10].

В 2017 годзе выйграла 29-кіламетровую гонку Limone Extreme па скайрынгу[11].

Зноскі

  1. Profile:Tove Alexandersson (англ.). runners.worldofo.com. Праверана 23.01.2009.
  2. Athlete details — IOF World Ranking
  3. JWOC 2009 ITA. Trentino, Italy, 5-12 July 2009(недаступная спасылка). International Orienteering Federation. Архівавана з першакрыніцы 23 March 2012. Праверана 14 July 2011.
  4. JWOC 2010 DEN. Aalborg, Denmark, 4-10 July 2010(недаступная спасылка). International Orienteering Federation. Архівавана з першакрыніцы 23 March 2012. Праверана 14 July 2011.
  5. Peter Jonsson. Tove Alexanderssons revansch – guld (шведск.). SVT Sport (11 лютага 2015). Праверана 12 February 2015.
  6. World Orienteering Championships 2018 Sprint Final Results(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2018. Праверана 11 сакавіка 2021.
  7. World Orienteering Championships 2018 Sprint Relay Results(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2018. Праверана 11 сакавіка 2021.
  8. Mårten Lång. Toves fjärde raka seger i världscupen (шведск.). Svensk orientering (30 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2018. Праверана 1 студзеня 2018.
  9. [1]
  10. EOC 2018 Official results. Праверана 6 жніўня 2018.
  11. Limone Extreme 2017 Summary and Images – Migu Run Skyrunner World Series. Ian Corless (24 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2018. Праверана 1 студзеня 2018.