Тухорскія могілкі
Тухорскія могілкі | |
---|---|
в.-луж.: Tuchorski kěrchow | |
![]() | |
51°10′58″ пн. ш. 14°26′17″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Баўтцэн |
Гісторыя | |
Першая згадка | 1523 |
![]() |
Тухорскія могілкі (в.-луж.: Tuchorski kěrchow; ням.: Taucherfriedhof) — могілкі, гістарычны некропаль, які знаходзіцца ў старой частцы горада Баўтцэн, Германія. Самыя вялікія гарадскія могілкі. З'яўляецца гістарычным і культурным помнікам гісторыі лужыцкага народа.
Першае пахаванне на тэрыторыі сучаснага некропаля адбылося ў 1523 годзе. Сваю назву атрымалі ад Тухорскай капліцы, якая знаходзіцца ў аднайменным лесе. Капліца была пабудавана па рашэнні гарадскога савета ў пачатку XVI стагоддзя каля сербалужыцкай вёскі Горна-Вуезд. У XIX стагоддзі тэрыторыя некропаля была пашырана.
У наш час плошча некропаля складае 7,9 гектараў і налічвае каля пяці тысяч пахаванняў. На могілках пахаваныя каля чатырохсот вядомых прадстаўнікоў лужыцкага народа.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інфармацыя Архівавана 14 сакавіка 2018. (ням.)