Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура
Выгляд
| Славутасць | |
| Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура | |
|---|---|
| Адноўлены пасля вайны фасад | |
| 41°54′09″ пн. ш. 12°31′14″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Рым |
| Канфесія | каталіцтва |
| Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
| Архітэктурны стыль | раманскае мастацтва[d] |
| Дата заснавання | VI стагоддзе |
| Сайт | basilicasanlorenzo.it |
Базіліка Святога Лаўрэнція за гарадской сцяной (італ.: San Lorenzo fuori le Mura; Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура) — адна з сямі паломніцкіх цэркваў Рыма.
Пабудавана ў 580-я гады на месцы пахавання Святога Лаўрэнція. У XIII стагоддзі Папа Ганорый III прыбудаваў да старажытнага больш маштабны раманскі храм. У 1374—1847 гадах у Сан-Ларэнца знаходзілася кафедра лацінскіх патрыярхаў Іерусаліма.
Фасад базілікі разбураны падчас саюзніцкіх бамбардзіровак Рыма ў ліпені 1943 года, аднаўленчыя працы працягваліся да 1949 года.
У склепе захаваліся выключныя раннехрысціянскія саркафагі. Вакол храма размяшчаюцца адносна сучасныя могілкі Кампа Верана.
У царкве пахаваны
[правіць | правіць зыходнік]- Гілярый, Рымскі Папа
- Дамасій II, Рымскі Папа
- Святы Лаўрэнцій
- Святы Стэфан
- Пій IX, Рымскі Папа
- Альчыдэ дэ Гасперы, прэм’ер-міністр Італіі
