Тымішаарская дыяцэзія
| Тымішаарская дыяцэзія | |
|---|---|
| лац.: Dioecesis Timisoarensis | |
| | |
| Лацінскі абрад | |
| Галоўны горад | Тымішаара |
| Краіна |
|
| Дата заснавання | 5 чэрвеня 1930 |
| Кафедральны сабор | Сабор Святога Георгія |
| Мітраполія | Бухарэсцкая архідыяцэзія |
| Парафій | 73 |
| Тытул іерарха | Latin Catholic Bishop of Timişoara[d] |
| Іерарх | Марцін Роас |
| Плошча дыяцэзіі | 24 755 км² |
| Насельніцтва дыяцэзіі | 1 491 184 чал. |
| Колькасць каталікоў | 143 748 |
| Доля каталікоў | 9,6 % |
| Афіцыйны сайт | dioecesistm.ro |
| Карта | |
Тымішаарская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Timisoarensis, венг.: Temesvári Római Katolikus Egyházmegye, рум.: Dieceza Romano-Catolică de Timișoara) — каталіцкая дыяцэзія лацінскага абраду з цэнтрам у горадзе Тымішаара, Румынія. Большасць вернікаў — этнічныя венгры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Тымішаарская дыяцэзія (Тэмешварская па-венгерску) была заснавана 5 чэрвеня 1930 года[1]. Адначасова Бухарэсцкая архідыяцэзія атрымала статус мітраполіі і менавіта ёй была падпарадкавана ўтвораная дыяцэзія. Дыяцэзія была створана з апостальскай адміністратуры Тымішаары, створанай у 1923 годзе.
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]Дыяцэзія ахоплівае тэрыторыю румынскага Баната. З 1996 года дыяцэзію ўзначальвае біскуп Марцін Роас. Кафедральны сабор дыяцэзіі — Сабор Святога Георгія. Паводле даных на 2010 год дыяцэзія налічвала 143 748 вернікаў, 73 прыходу і 87 святароў[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тымішаарская дыяцэзія- Афіцыйны сайт дыяцэзіі Архівавана 23 верасня 2014.
- Інфармацыя на сайце gcatholic.org
- Інфармацыя на сайце catholic-hierarchy.org