Тырс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сатыр  (руск.) і менада, якая трымае ў руцэ тырс, чырвонафігурны кілік, Луўр

Тырс, фірс (стар.-грэч.: θύρσος) — драўлянае жазло, перавітае плюшчом і вінаградным лісцем, зробленае са сцябла гіганцкага фенхеля, увянчанае шышкай пініі: атрыбут старажытнагрэчаскага бога нараджальных сіл прыроды і віна Дыяніса, а таксама яго світы — сатыраў  (руск.) і менад. Абавязковы атрыбут дыянісічных містэрый  (руск.), сімвал чалавечага стваральніка пачатку.

Упершыню слова засведчана ў камедыі Краціна  (руск.) «Дыяніс-Аляксандр» (430 г. да н . э.)[1]. Аўтары ЯЭБЭ лічаць тырс аналагам пальмавай галіны свята кушчаў[2].

Зноскі

  1. Комментарий О. П. Цыбенко в кн. Диодор Сицилийский // Гістарычная бібліятэка. Кн. 4–7. — 2005. — С. 299.
  2. «пальмовая ветвь, предписанная для праздника Кущей, именовалась у эллинистов тирсом, θύρσος („Древн.“, XIII, 13, § 5; 2Мак. 10:7)» / Дионисии // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913.