Тэафраст Рэнадо
Тэафраст Рэнадо | |
---|---|
фр.: Théophraste Renaudot | |
Род дзейнасці | журналіст, historiographer, урач-пісьменнік, філантроп |
Дата нараджэння | 1586[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 кастрычніка 1653[3][4][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | пратэстанцтва і каталіцтва |
Дзеці | Eusèbe Renaudot[d] і Théophraste Renaudot[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэафраст Рэнадо (фр.: Théophraste Renaudot, 1586, Лудзён (цяпер — у дэпартаменце В’ена) — 25 кастрычніка 1653, Парыж) — французскі ўрач і выдавец, адзін са стваральнікаў сучаснай журналістыкі. З 30 мая 1631 года выдаваў газету «La Gazette» — першай еўрапейскай газеты ў сучасным разуменні гэтага слова.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да пачатку 1630-х гг. Рэнадо пераважна займаўся ўрачэбнай дзейнасцю. Дзякуючы знаёмству з кардыналам Рышэльё, Рэнадо атрымаў пасаду лейб-медыка і таксама атрымаў патэнт на стварэнне першага ў Францыі даведачнага бюро. Рэнадо адкрыў дабрачынную паліклініку, у якой бясплатна або за невялікую суму парыжанам аказваліся медыцынскія паслугі. У 1630 г. Рэнадо атрымаў патэнт на стварэнне лістка навін, які распаўсюджваўся па ўсёй тэрыторыі Францыі, а 30 мая 1631 г. у свет выходзіць першы нумар яго газеты «La Gazette». «La Gazette» стала адной з першых еўрапейскіх газет. Тыражаванне газеты праводзілася ў друкарні, агульны тыраж быў каля 1200 экзэмпляраў. Асноўны змест газеты складалі міжнародныя і нацыянальныя навіны, асобныя важныя артыкулы для яе пісалі асабіста кароль Людовік XIII і кардынал Рышэльё. Незвычайна важным новаўвядзеннем Рэнадо было размяшчэнне ў газеце на платнай аснове прыватных аб’яваў. Пасля смерці кардынала Рышэльё і Людовіка XIII справы Рэнадо пайшлі горш: парыжскі ўніверсітэт забараніў Рэнадо медыцынскую дзейнасць у сталіцы на падставе таго, што яго дыплом быў выдадзены ў Манпелье (сапраўднай прычынай было нежаданне парыжскіх урачоў мець яшчэ аднаго папулярнага канкурэнта). Газету Рэнадо, першапачаткова стратную, пачалі вінаваціць у сувязі з Рышэльё, што не прынесла ёй папулярнасці і адмоўна адбілася на тыражы. Пасля разводу Рэнадо з яго другой жонкай фінансавыя справы канчаткова сапсаваліся, і ён памёр у галечы. Выданне «La Gazette» працягнуў старэйшы сын Рэнадо, таксама Тэафраст. Выданне газеты спынілася ў 1915 годзе.
Зноскі
- ↑ Swartz A. Théophraste Renaudot // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Théophraste Renaudot // Catholic Encyclopedia — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Theophraste Renaudot // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Théophraste Renaudot // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118936522 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.