Тэзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыж Тэзэ

Супольнасць Тэзэ — хрысціянская супольнасць. Знаходзіцца ў вёсцы Тэзэ на поўдні Бургундыі і стала сімвалам экуменічнага руху.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаная ў 1940-х гадах, як месца, куды прыязджае моладзь розных хрысціянскіх веравызнанняў з усяго свету. Ёй апякуюцца больш за 100 братоў з 25-і краін.

Некаторыя браты жывуць у невялікіх супольнасцях — брацтвах — у Азіі, Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы, дзеляць жыццё з бяздомнымі дзецьмі, зняволенымі, паміраючымі і самотнымі. Браты Тэзэ як манахі даюць абяцанні жыць у беднасці, бясшлюбнасці і паслухмянасці. Акрамя экуменізму, галоўным пунктам іх працы сёння з’яўляецца салідарнасць з людзьмі беднымі і пазбаўленымі правоў.

Штогод, асабліва ў летні перыяд, Тэзэ наведваюць тысячы пілігрымаў. У навагодні час супольнасць арганізуе еўрапейскія сустрэчы моладзі ў адным з буйных гарадоў кантынента[1].

Зноскі